Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

ліцэй у Мінску, Беларусі

Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, або Ліцэй БДУ — установа адукацыі пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Забяспечвае профільнае навучанне ў 10—11 класах, рыхтуе да паступлення ў ВНУ.

Ліцэй БДУ
ДэвізSumma Cum Laude
Заснаваны1990
ДырэктарТаццяна Паўлаўна Мамчыц
ТыпЛіцэй
АдрасМінск, вул. Ульянаўская, 8
Сайтlyceum.by

З 2021 года з Ліцэя звальнялі выкладчыкаў з палітычных прычын, з 2022 года пачалося актыўнае супрацоўніцтва з КДБ і іншымі сілавымі структурамі рэжыму Лукашэнкі[⇨]. У чэрвені 2024 года ўстанове надалі імя Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага[1].

Гісторыя

правіць

Заснаваны згодна з пастановай Савета Міністраў БССР ад 18 ліпеня 1989 года «Аб арганізацыі пры БДУ імя Леніна Мінскай сярэдняй спецыялізаванай школы». Першыя заняткі адбыліся 10 студзеня 1990 года ў сярэдняй школе № 189. У 1991 годзе Мінскай сярэдняй спецыялізаванай школе быў вылучаны асобны будынак на вуліцы Маякоўскага, 96. Паводле загада Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 172 ад 8 чэрвеня 1993 года школа рэарганізаваная ў Ліцэй пры БДУ. У 1994 годзе Ліцэй БДУ атрымаў статус рэспубліканскага ліцэя. У 1996 годзе Ліцэй быў рэарганізаваны ў структурнае падраздзяленне БДУ, а 29 чэрвеня 1999 года рашэннем Мінгарвыканкама была зарэгістравана вучэбна-адукацыйная ўстанова «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта». Ліцэю быў вылучаны былы Дом настаўніка на Ульянаўскай, 8, дзе з 1 верасня 2001 года пачаліся заняткі.

Пасля палітычнага крызісу 2020 года

правіць

2 верасня 2020 года на сайце ліцэя апублікавана заява ў якой калектыў «рашуча асудзіў эскалацыю гвалту на вуліцах Беларусі, якая назіраецца ў апошнія тыдні» і выказаў салідарнасць з затрыманымі выпускнікамі[2][3][4]. У 2021 годзе звольніўся і з’ехаў з краіны дырэктар ліцэя Ігар Варакса[5], таксама ў 2021 годзе адбыліся звальненні з палітычных прычын[5].

У лістападзе 2022 года ў ліцэі прайшоў сумесны з афіцэрскім сходам КДБ конкурс «Першыя сярод роўных», накіраваны на папулярызацыю асобы Фелікса Дзяржынскага і КДБ[6]. Улетку 2023 года адбыліся масавыя звальненні нелаяльных выкладчыкаў, дагэтуль з імі праводзіў размовы супрацоўнік КДБ[7]. У кастрычніку 2023 года дырэктаркай ліцэя прызначылі Таццяну Мамчыц, якая да гэтага працавала ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі[8]. У сакавіку 2024 года дырэктарка ліцэя перадала рэктару БДУ калектыўны зварот супрацоўнікаў ліцэя з просьбай надаць установе імя Фелікса Дзяржынскага[9]. У чэрвені 2024 года ліцэю надалі імя Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага[1].

Удзел ліцэістаў у алімпіядах

правіць
Удзел ліцэістаў у рэспубліканскіх алімпіядах[10]
ПрадметБеларуская моваРуская моваАнглійская моваМатэматыкаІнфарматыкаФізікаХіміяБіялогіяАстраноміяГісторыяГеаграфіяГрамадазнаўстваУсяго
19911-1313------9
199241-5162---1-20
199312-9533-----23
19941--107841----31
19952--67352----25
199621-85344----27
199743-95474----36
199824-121594-3--40
1999361121510116-6--60
200045-938129-121-63
200157-123788-172-69
200256-152985271-60
200345-20510117-91-72
200464-164111211-134-81
200574-105141214-94685
200673-101091211291478
20078511071011936-878
200878-108912913-875
200978-1110912822-574
201051111986725-358
20113221671068241465
2012631199156114--377
201381-21101471115-482
2014722151012101335-483
2015423141299634-369
20167311011712623-567
201732-1111512924-463
201831-1412871022-463
201951181279523-558
20203555131124
Агулам13190143361972362391983313115701690
Удзел ліцэістаў у міжнародных алімпіядах[11]
ПрадметМатэматыкаФізікаІнфарматыкаБіялогіяХіміяГеаграфіяАстраноміяУсяго
19922 Расія -1 Германія - - - -3
19931 Турцыя -1 Аргенціна - - - -2
19943 Ганконг -3 Швецыя1 Балгарыя - - -7
19953 Канада -1 Нідэрланды2 Тайланд - - -6
19964 Індыя -2 Венгрыя2 Украіна2 Расія - -10
19973 Аргенціна1 Канада -2 Туркменістан - - -6
19982 Тайвань1 Ісландыя -2 Германія2 Аўстралія - -7
19994 Румынія3 Італія -1 Швецыя3 Тайланд - -11
20002 Паўднёвая Карэя -1 Кітай2 Турцыя3 Данія - -8
20013 ЗША1 Турцыя -2 Бельгія3 Індыя - -9
20024 Вялікабрытанія4 Інданезія1 Паўднёвая Карэя1 Латвія3 Нідэрланды1 ПАР -14
20033 Японія1 Тайвань1 ЗША -3 Грэцыя - -8
20043 Грэцыя2 Паўднёвая Карэя -1 Аўстралія2 Германія - -8
20052 Мексіка1 Іспанія -4 Кітай - - -7
20063 Славакія - -2 Аргенціна1 Паўднёвая Карэя - -6
2007 -3 Іран1 Харватыя1 Канада1 Расія -3 Тайланд9
2008 -1 В’етнам -2 Індыя1 Венгрыя - -4
20091 Германія2 Мексіка2 Балгарыя2 Японія2 Вялікабрытанія -1 Іран10
20102 Казахстан1 Харватыя1 Канада1 Паўднёвая Карэя - -2 Кітай7
Агулам432415282716141

Пазанавучальная дзейнасць

правіць

У Ліцэі БДУ вялікая ўвага надаецца фізічнаму выхаванню моладзі, штогод ладзяцца шматлікія спартыўныя мерапрыемствы. Апроч таго, пры ліцэі дзейнічае клуб «Дэбаты», навучэнцамі былі створаны каманды па «Што? Дзе? Калі?», якія дабіліся вялікіх поспехаў у шматлікіх турнірах. Вучні ліцэю прымалі ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных Турнірах Юных Фізікаў, дзе займалі прызавыя месцы. На базе Ліцэя ў 1996 годзе быў створаны танцавальны ансамбль «Глорыя». Выдаюцца газеты «Новая Лига» (найлепшае школьнае выданне ў 2004 годзе), «Рукі», «View».

Дырэктары Ліцэя БДУ

правіць

Вядомыя выпускнікі

правіць

З 2002 года ў Ліцэя ёсць гімн, напісаны адным з выпускнікоў.

Ты квітней жа, наш Ліцэй,
У ведах і навуцы,
Каб даведаўся ўвесь свет,
Што мы — беларусы,
Што такое Беларусь
І чаму ёй ганаруся!
Vivat педагогам!
Vivat ліцэістам!

Мы тут разам сабраліся,
Каб жыццю вучыцца,
Каб краіну аднавіці,
Поспехаў дабіцца.
Маем усё мы ў руках:
Сонейка і поўню.
Нам яны асветляць шлях
Да вяршыняў зорных.

Першымі заўсёды быць!
Лепшымі на свеце!
І каб памяць захаваць
Аб Ліцэя дзецях.
І каб кожны беларус
Ганарыўся намі.
Vivat professores!
Vivat Alma Mater!

Наш Ліцэй яднае нас
Назаўжды з табою.
Адчуваю: прыйдзе час
І жыццё такое -
Будзе ведаць цэлы свет,
Што мы з Беларусі!
Vivat педагогам!
Vivat ліцэістам![12]

Узнагароды

правіць

Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2004).

Крыніцы

правіць
  1. а б Лицей БГУ | Новости. lyceum.by. Праверана 17 чэрвеня 2024.
  2. Адкрыты ліст калектыву Ліцэя БДУ(недаступная спасылка). web.archive.org (2 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2020. Праверана 15 сакавіка 2024.
  3. Акцыя пратэсту каля Ліцэя БДУ | Акция протеста возле Лицея БГУ . Праверана 15 сакавіка 2024.
  4. Ліцэй БДУ асудзіў гвалт на менскіх вуліцах. ЗАЯВА . Радыё Свабода (2 верасня 2020). Праверана 15 сакавіка 2024.
  5. а б «Мікалай Лукашэнка браў удзел у конкурсе, але ніколі не вучыўся». Вялікая гутарка з былым дырэктарам Ліцэя БДУ Ігарам Вараксам . Наша Ніва (17 снежня 2022). Праверана 15 сакавіка 2024.
  6. «Стварыць станоўчы вобраз чэкіста» за 2500 рублёў. Ліцэй БДУ запускае сумесны з КДБ конкурс . Радыё Свабода (25 лістапада 2022). Праверана 15 сакавіка 2024.
  7. У Ліцэі БДУ прайшлі масавыя чысткі выкладчыкаў . Новы Час (22 чэрвеня 2023). Праверана 15 сакавіка 2024.
  8. У Ліцэй БДУ прызначылі новую дырэктарку . Наша Ніва (16 кастрычніка 2023). Праверана 15 сакавіка 2024.
  9. Ліцэю БДУ нададуць імя Фелікса Дзяржынскага . belsat.eu. Праверана 15 сакавіка 2024.
  10. Лицей БГУ | Республиканские олимпиады. Сайт Ліцэя БДУ.
  11. Лицей БГУ | Международные олимпиады. Сайт Ліцэя БДУ.
  12. Сімволіка(недаступная спасылка). Сайт Ліцэя БДУ (24 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 2 студзеня 2012.

Спасылкі

правіць