Мастэрс 2015 (снукер)


Мастэрс 2015 (англ.: Masters 2015, таксама вядомы як Dafabet Masters 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 11 па 18 студзеня 2015 года ў «Аляксандра-палацы», у Лондане.

Мастэрс 2015
Фота
Сезон2014/2015
Тэрміны11 — 18 студзеня 2015
Арэна«Аляксандра-палац»
ГорадЛондан
КраінаАнглія
АрганізацыяWPBSA
СпонсарDafabet
ФарматНярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд£600,000
Прызавыя пераможцы£200,000
Мінулы чэмпіёнСцяг Англіі Роні О’Саліван
Фінал
ПераможцаСцяг Англіі Шон Мёрфі
ФіналістСцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Лік10:2
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў16
Колькасць матчаў15
Колькасць фрэймаў135
Колькасць соценных серый28
Найвышэйшая серыя147 (Марка Фу)
←2014Мастэрс2016→

Турнір

правіць
«Аляксандра-палац» — месца праведзення Мастэрс

Мастэрс 2015 года стаў 41-м розыгрышам турніру Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з запрашальных нярэйтынгавых спаборніцтваў. З самога заснавання Мастэрс праходзіць у Лондане, з 2012 года — у Аляксандра-палацы.

Мастэрс 2015 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся адным з запрашальных турніраў снукернага сезона 2014/2015.

Матчы найбуйнейшага запрашальнага снукернага турніру (15 паядынкаў) гуляліся за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы.

Прызавыя грошы

правіць

У 2015 годзе онлайн-сэрвіс Dafabet у другі раз запар стаў спонсарам турніру Мастэрс[1]. Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з 2014 годам, склаўшы £600,000. Толькі прызавыя фонды іншых турніраў Трайной снукернай кароны, чэмпіянату свету (£1,364,000) і чэмпіянату Вялікабрытаніі (£740,000[2]), а таксама найбуйнейшага з кітайскіх спаборніцтваў, International Championship (£625,000[3]), перавысілі суму ў £600,000 у сезоне 2014/2015.

Таксама на тым жа ўзроўні, што і год таму, застаўся першы прыз турніру — £200,000. Для параўнання, першы прыз чэмпіянату Вялікабрытаніі 2014 склаў £150,000, а International Championship — £125,000. Толькі першы прыз чэмпіянату свету па снукеры 2015 года, які застаўся на ўзроўні 2014 года і быў найвышэйшым грашовым прызам пераможцы турніру ў гісторыі снукера, склаўшы £300,000, перавысіў першы прыз турніру Мастэрс у сезоне 2014/2015[4][5].

ДасягненнеПрызавыя
Пераможца
£200,000
Фіналіст
£90,000
Паўфіналісты
£50,000
Чвэрцьфіналісты
£25,000
1/8 фіналу
£12,500
Найвышэйшы брэйк
£10,000
Агульны прызавы фонд
£600,000

Фармат турніру

правіць

На Мастэрс 2015 прымалі ўдзел 15 ігракоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным снукерным рэйтынгу, а таксама Алістэр Картэр, які атрымліваў 13-ы нумар пасеву на ўсіх прафесійных турнірах сезона. У першым раўндзе, лёсаванне якога адбылося 7 снежня (больш чым за месяц да спаборніцтва) падчас фінальнага матча чэмпіяната Вялікабрытаніі, гулялі 8 першых нумароў пасеву з астатнімі ўдзельнікамі. Пасля гэтага пераможцы працягвалі гуляць на выбыванне ў чвэрцьфіналах, паўфіналах і фінальным паядынку. Такім чынам, лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-8 раней за чвэрцьфінальную стадыю, ігракоў з першай чацвёркі сеяных — раней за паўфіналы і двух першых сеяных — раней фінальнага матча Мастэрс. Чатыры раўнды спаборніцтва прайшлі на працягу васьмі дзён на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія.

СтадыяТэрміныКФНДП
1/8 фіналу11—14 студзеня116
1/4 фіналу15—16 студзеня116
1/2 фіналу17 студзеня116
Фінал18 студзеня1910

Удзельнікі

правіць
Марк Сэлбі — трохразовы пераможца Мастэрс (2008, 2010, 2013)

Пасеў гульцоў на Мастэрс быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 8 снежня 2014 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2014 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца Роні О’Саліван, другі — чэмпіён свету Марк Сэлбі. Паколькі Алістэр Картэр праходзіў курс лячэння ад рака летам 2014 года і не мог выступаць на турнірах, WPBSA зрабіла заяву пра тое, што рэйтынгавае месца снукерыста будзе замарожана на час лячэння і адаптацыі, з-за чаго снукерыст атрымлівае 13-ы нумар пасеву на ўсіх прафесійных турнірах, уключаючы Мастэрс 2015 года. Паколькі Картэр ужо не з'яўляўся гульцом топ-16, то шаснаццаты нумар сусветнага рэйтынгу Грэм Дот не патрапіў на турнір. Такім чынам, Дот другі год запар не патрапіў на найбуйнейшае запрашальнае спаборніцтва, хоць і займаў 16-е месца ў рэйтынгу абодва разы.

Роні О’Саліван і Джон Хігінс патрапілі на Мастэрс у 21-ы раз, што з'яўляецца найлепшым вынікам сярод удзельнікаў розыгрышу 2015 года. Шон Мёрфі, Дзін Цзюньхуэй і Стывен Магуайр прымалі ўдзел на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве ў 11-ы раз.

Двухразовы чэмпіён Мастэрс шатландзец Джон Хігінс прыняў удзел у турніры ўжо 21-ы раз запар. Такім чынам, ён перасягнуў вынік Стыва Дэвіса, які ўдзельнічаў на дваццаці турнірах запар з 1981 па 2000 год. Шасціразовы чэмпіён Стывен Хендры прымаў удзел на 23 турнірах запар (з 1989 па 2011). Рэкардсменам па гэтым паказчыку з'яўляецца Джымі Уайт з 26 удзеламі на Мастэрс запар (з 1982 па 2007).

У 2015 годзе на Мастэрс, на якім да гэтага прымалі ўдзел усяго 83 снукерысты з самога заснавання, дэбютантаў не было. Роберт Мілкінс патрапіў на турнір у другі раз.

З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў леташні пераможца Роні О’Саліван (5 тытулаў: 1995, 2005, 2007, 2009, 2014). Апроч О'Салівана пераможцамі Мастэрс станавіліся яшчэ чатыры ўдзельнікі турніру: Марк Сэлбі (3 тытулы: 2008, 2010, 2013), Джон Хігінс (2 тытулы: 1999, 2006), Ніл Робертсан (2012) і Дзін Цзюньхуэй (2011).

Самым узроставым удзельнікам Мастэрс 2015 года стаў 40-гадовы Джо Пэры. Роні О’Салівану і Джону Хігінсу падчас турніру было па 39 гадоў. Самым маладым гульцом, які патрапіў на найбуйнейшы запрашальны снукерны турнір 2015 года, стаў 25-гадовы Джад Трамп. Дзіну Цзюньхуэю было 27 гадоў, Марку Алену — 28.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Мастэрс[6][7][8][9].

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
ПРІгрокДНДэбютНайлепшы вынікАСМВПФВФПФ50+[у 1]100+[у 1]НС[у 1]Ф/50+[у 1]Ф/100+[у 1]ПГ (£)[у 2]
13 Роні О’Саліван05.12.19751994Перамога (1995, 2005,
2007, 2009, 2014)
2056411573,2%57033523558,8%242531432,3610,81,260,000
24 Марк Сэлбі19.06.19832008Перамога (2008, 2010, 2013)72319482,6%25614411256,3%99201412,5912,8675,000
32 Дзін Цзюньхуэй01.04.19872004Перамога (2011)102213959,1%2101139753,8%90191472,3311,1319,000
41 Ніл Робертсан11.02.19822004Перамога (2012)91911857,9%191989351,3%66191402,8910,1345,000
55 Бары Хокінс23.04.197920071/8 фіналу (2007, 2013, 2014)44040%39152438,5%1231323,251335,500
66 Марк Ален22.02.198620091/2 фіналу (2011)6126650%117635453,8%4171382,8516,7109,500
77 Джад Трамп20.08.198920091/2 фіналу (2012)473442,9%65313447,7%2281402,958,1366,000
88 Сцюарт Бінэм21.05.197620061/8 фіналу (2006,
2012, 2013, 2014)
561516,7%59253442,4%100915,948,500
99 Рыкі Уолдэн11.11.198220091/4 фіналу (2014)352340%46212545,7%1111004,184648,000
1010 Марка Фу08.01.19782000Фінал (2011)8157846,7%140657546,4%4291383,3315,6184,500
1111 Шон Мёрфі10.08.19822001Фінал (2012)1022121054,5%21310810550,7%7114139315,5274,000
1212 Стывен Магуайр13.03.198120051/2 фіналу (2007,
2009, 2010, 2014)
101991047,4%176869048,9%49141423,5912,6215,000
1318 Алістэр Картэр25.07.197920001/4 фіналу (2009)8113827,2%96385839,6%243130432109,000
1413 Джо Пэры13.08.197420031/8 фіналу (2003,
2009, 2010, 2014)
66060%52163630,8%821066,52677,250
1514 Джон Хігінс18.05.19751995Перамога (1999, 2006)2042241857,1%40421618853,5%128201403,1620,2712,000
1615 Роберт Мілкінс06.03.197620141/8 фіналу (2014)11010%71614,3%004712,500
  1. а б в г д Лічацца толькі серыі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру

Рэферы

правіць
Румынскі рэферы Алекс Крыжан — дэбютант турніру Мастэрс.

На матчах Мастэрс 2014 працавалі трое рэферы з розных краін Еўропы.

Суддзёй фінальнага паядынку ў другі раз быў абраны Брэндан Мур з Англіі, які абслугоўваў фінальны матч найбуйнейшага запрашальнага снукернага спаборніцтва паміж Нілам Робертсанам і Шонам Мёрфі ў 2012 годзе. Мур упершыню працаваў на прафесійным турніры ў 2005 годзе падчас кваліфікацыі да Гран-пры. У хуткім часе ён стаў рэгулярна з'яўляцца на рэйтынгавых спаборніцтвах, а ў 2008 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце свету. У 2010 годзе ён абслугоўваў фінальныя матчы на адкрытым чэмпіянаце Уэльса і чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а ў 2014 быў абраны суддзёй фінальнага паядынку чэмпіянату свету паміж Маркам Сэлбі і Роні О’Саліванам[10].

У чарговы раз на Мастэрс працаваў адзін з самых аўтарытэтных і дасведчаных снукерных рэферы ў свеце Ян Вярхаас, які рэгулярна абслугоўваў матчы найбуйнешых снукерных турніраў, уключаючы фінальныя паядынкі Мастэрс у 2001, 2002, 2004, 2007, 2009 і 2010 гадах[11].

Адной з адметных падзей турніру стаў дэбют румынскага рэферы Алекса Крыжана, які да гэтага ў большасці працаваў на турнірах PTC у Еўропе і яшчэ не меў багатага вопыту абслугоўвання буйных матчаў[12].

Ніжэй прадстаўлены спіс трох рэферы, якія працавалі на спаборніцтве, а таксама матчы, якія яны абслугоўвалі ў рамках турніру[13].

РэферыМатчы, якія абслугоўваў
Брэндан МурФінал, 2 чвэрцьфінала і 3 матча 1/8 фіналу
Ян ВярхаасПаўфінал, чвэрцьфінал і 3 матча 1/8 фіналу
Алекс КрыжанПаўфінал, чвэрцьфінал і 2 матча 1/8 фіналу

Расклад і кошт квіткоў

правіць

Мастэрс 2015 года праходзіў на працягу 8 дзён (з нядзелі 11 студзеня па нядзелю 18 студзеня) за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія, умяшчальнасць якой складала 1,500 месцаў з 200 дадатковымі месцамі для турніра[14]. Кожны дзень на турніры праходзіла па дзве гульнявыя сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежаў ад стадыі турніру, сесіі (у кожны гульнявы дзень, акрамя першага, чым пазней пачыналася сесія, тым даражэй каштавалі квіткі). На матчы першага раўнда квіткі каштавалі ад £10 да £15, на чвэрцьфіналы — ад £20 да £25, на паўфіналы — ад £35 да £40, на фінальны паядынак — £40 і £45. Апроч таго, гледачы мелі магчымасць набыць квіткі адразу на ўвесь гульнявы дзень (дзве сесіі). На матчы першага раўнда такія квіткі каштавалі ад £20 да £25, на чвэрцьфіналы — £40, на паўфіналы — £65, на фінальны паядынак — £75[15].

ДатаДзень тыдняСтадыяСесія (пачатак сесіі[кк 1])Кошт квіткоў
Квіткі на адну сесіюКвіткі на абедзве сесіі
11 студзеняНядзеля1/8 фіналуДзённая сесія (13.00)£15£25
Вячэрняя сесія (19.00)£15
12 студзеняПанядзелак1/8 фіналуДзённая сесія (13.00)£10£20
Вячэрняя сесія (19.00)£15
13 студзеняАўторак1/8 фіналуДзённая сесія (13.00)£10£20
Вячэрняя сесія (19.00)£15
14 студзеняСерада1/8 фіналуДзённая сесія (13.00)£10£20
Вячэрняя сесія (19.00)£15
15 студзеняЧацверЧвэрцьфіналыДзённая сесія (13.00)£20£40
Вячэрняя сесія (19.00)£25
16 студзеняПятніцаЧвэрцьфіналыДзённая сесія (13.00)£20£40
Вячэрняя сесія (19.00)£25
17 студзеняСуботаПаўфіналыДзённая сесія (13.00)£35£65
Вячэрняя сесія (19.00)£40
18 студзеняНядзеляФіналДзённая сесія (13.00)£40£75
Вячэрняя сесія (19.00)£45

Апроч таго, на тры апошнія гульнявыя дні спаборніцтва таксама прадаваліся квіткі класаў «Corporate Hospitality» (£125 — апошняя сесія фінала) і «VIP» (£70-£135 — чвэрцьфіналы, £85-£165 — паўфіналы, £90 — першая сесія фінала). Гэтыя класы прадугледжвалі для аматараў снукера сядзення з павышаным камфортам, абеды і вячэры, напоі, каментарыі праз слухаўкі і розныя іншыя выгоды[16].

VIP
Corporate Hospitality
Першая сесія — VIP, другая — Corporate Hospitality
ДатаДзень тыдняСтадыяСесія (пачатак сесіі[кк 1])Кошт квіткоў
Квіткі на адну сесіюКвіткі на абедзве сесіі
16 студзеняПятніцаЧвэрцьфіналыДзённая сесія (13.00)£70£135
Вячэрняя сесія (19.00)£75
17 студзеняСуботаПаўфіналыДзённая сесія (13.00)£85£165
Вячэрняя сесія (19.00)£90
18 студзеняНядзеляФіналДзённая сесія (13.00)£90£200
Вячэрняя сесія (19.00)£125
  1. а б Пачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе (UTC+0).

Лёсаванне

правіць

Лёсаванне турніру Мастэрс было праведзена 7 снежня 2014 года ў перапынку фінальнага матча чэмпіянату Вялікабрытаніі паміж Роні О’Саліванам і Джадам Трампам. Кароткую цырымонію на арэне Barbican Centre у Ёрку правялі сяміразовы чэмпіён свету і шасціразовы пераможца турніру Мастэрс Стывен Хендры і старшыня WPBSA Джэйсан Фергюсан пад каментарыі вядомага снукернага майстра цырымоній Роба Уолкера. Працэс заключаўся ў тым, што яны па чарзе даставалі з мяшочкаў невялікія шары з нумарамі ад 1 да 16, кожны з якіх азначаў нумар пасеву пэўнага гульца. У сваю чаргу ў мяшочку Хендры былі нумары ад 1 да 8, а ў Фергюсана - нумары ад 9 да 16, так як фармат першага раўнда Мастэрс ўключаў у сябе матчы першых васьмі сеяных супраць астатніх гульцоў. Такім чынам, адразу вызначаліся пары 1/8 фіналу турніру Мастэрс. Пары першага раўнда былі размеркаваныя ў турнірнай сетцы па класічных правілах: у выпадку выхаду ў наступны раўнд усіх ігракоў, якія мелі лепшы нумар пасеву, чым іхнія сапернікі, 1-ы сеяны трапляў у другім раўндзе на 8-га, 2-і — на 7-га, 3-ці — на 6-га і 4-ы — на 5-га, пасля чаго ў тым жа выпадку 1-ы нумар пасеву трапляў у паўфінале на 4-га, а 2-гі — на 3-га.

Вынікі лёсавання

правіць

Ніжэй прадстаўлены вынікі лёсавання ў выглядзе пар першага раўнда Мастэрс 2015 у тым парадку, у якім яны вызначаліся падчас лёсавання. Таксама паказаныя лік асабістых сустрэч паміж ігракамі, лік асабістых сустрэч на рэйтынгавых турнірах і на турнірах Мастэрс[17][18][19].

Сеяны ігрокЛік асабістых сустрэч(+[]) (РТ; М)Пераможца кваліфікацыі
Марк Ален (6)8-7 (2-3; 1-0)[20][21] Джон Хігінс (15)
Сцюарт Бінэм (8)5-5 (1-5; 0-0)[22] Марка Фу (10)
Джад Трамп (7)5-11 (2-5; 0-0)[23] Стывен Магуайр (12)
Роні О’Саліван (1)3-1 (2-1; 1-0)[24] Рыкі Уолдэн (9)
Ніл Робертсан (4)4-1 (3-1; 0-0)[25] Роберт Мілкінс (16)
Марк Сэлбі (2)16-17+[2] (5-5; 1-1)[26] Шон Мёрфі (11)
Бары Хокінс (5)1-9 (1-3; 0-0)[27] Алістэр Картэр (13)
Дзін Цзюньхуэй (3)13-3 (5-2; 1-0)[28] Джо Пэры (14)

Ход турніру

правіць

Гульні першага раўнда

правіць

Марк Сэлбі — Шон Мёрфі

правіць
11 студзеня, 13.00[хт 1]. Рэферы: Ян Вярхаас
Марк Сэлбі (2)
Англія
5-6Шон Мёрфі (11)
Англія
127-0 (100), 28-60, 49-85, 0-92 (92), 0-68 (55), 47-67, 81-9, 120-10 (120), 66-44 (54), 92-0 (92), 12-69[хт 3]
Соценныя серыі: Сэлбі: 100, 120

Сцюарт Бінэм — Марка Фу

правіць
11 студзеня, 19.00. Рэферы: Брэндан Мур
Сцюарт Бінэм (8)
Англія
3-6Марка Фу (10)
Ганконг
38-70 (57), 74-54, 11-70 (70), 0-147 (147), 7-114 (103), 107-13 (50), 116-0 (56, 54), 0-103 (103), 25-72
Соценныя серыі: Фу: 147, 103, 103

Джад Трамп — Стывен Магуайр

правіць
12 студзеня, 13.00. Рэферы: Брэндан Мур
Джад Трамп (7)
Англія
4-6Стывен Магуайр (12)
Шатландыя
69-52 (52 Магуайр, 68), 80-0, 58-62 (54 Трамп), 2-96 (96), 38-61, 0-126 (82), 122-1 (109), 71-33 (71), 41-72, 17-72 (64)
Соценныя серыі: Трамп: 109

Ніл Робертсан — Роберт Мілкінс

правіць
12 студзеня, 19.00. Рэферы: Алекс Крыжан
Ніл Робертсан (4)
Аўстралія
6-4Роберт Мілкінс (16)
Англія
4-102 (94), 97-3 (60), 72-41, 52-66, 0-69 (69), 78-7 (77), 69-71 (51 Робертсан), 95-0 (95), 118-7 (117), 76-17 (76)
Соценныя серыі: Робертсан: 117

Роні О'Саліван — Рыкі Уолдэн

правіць
13 студзеня, 13.00. Рэферы: Брэндан Мур
Роні О’Саліван (1)
Англія
6-4Рыкі Уолдэн (9)
Англія
73-22, 59-13, 32-66, 87-36 (77), 99-0 (91), 100-0 (100), 0-100 (100), 66-69 (66 О'Саліван), 52-79 (73), 121-13 (116)
Соценныя серыі: О'Саліван: 116, 100; Уолдэн: 100

Бары Хокінс — Алістэр Картэр

правіць
13 студзеня, 19.00. Рэферы: Ян Вярхаас
Бары Хокінс (5)
Англія
1-6Алістэр Картэр (13)
Англія
1-133 (95), 9-69 (50), 60-43, 48-60, 8-79, 1-130 (130), 23-74
Соценныя серыі: Картэр: 130

Марк Ален — Джон Хігінс

правіць
14 студзеня, 13.00. Рэферы: Ян Вярхаас
Марк Ален (6)
Паўночная Ірландыя
6-4Джон Хігінс (15)
Шатландыя
19-104 (104), 0-136 (132), 121-0 (121), 69-59 (59 Хігінс), 64-35, 4-96 (96), 88-6 (88), 77-67, 0-134 (120), 88-26 (65)
Соценныя серыі: Ален: 121; Хігінс: 104, 132, 120

Дзін Цзюньхуэй — Джо Пэры

правіць
14 студзеня, 19.00. Рэферы: Алекс Крыжан
Дзін Цзюньхуэй (5)
Кітай
3-6Джо Пэры (14)
Англія
21-102 (79), 85-0 (80), 24-61, 0-104 (104), 73-32 (67), 80-81, 58-57, 6-70, 8-128 (104)
Соценныя серыі: Пэры: 104, 104

Чвэрцьфінальныя гульні

правіць

Роні О'Саліван — Марка Фу

правіць
15 студзеня, 13.00. Рэферы: Ян Вярхаас
Роні О’Саліван (1)
Англія
6-1Марка Фу (10)
Ганконг
101-0 (101), 56-70 (51 О'Саліван), 72-30 (67), 64-58, 86-19 (85), 74-0 (66), 76-5
Соценныя серыі: О'Саліван: 101

Алістэр Картэр — Ніл Робертсан

правіць
15 студзеня, 19.00. Рэферы: Брэндан Мур
Алістэр Картэр (13)
Англія
1-6Ніл Робертсан (4)
Аўстралія
0-128 (128), 4-120 (57), 70-58 (63), 4-114 (98), 47-68, 6-127 (127), 13-84 (84)
Соценныя серыі: Робертсан: 128, 127

Джо Пэры — Марк Ален

правіць
16 студзеня, 13.00. Рэферы: Брэндан Мур
Джо Пэры (14)
Англія
4-6Марк Ален (6)
Паўночная Ірландыя
52-57, 71-1, 53-57, 32-76, 93-23 (50), 68-23 (68), 40-49, 104-24 (67), 4-72 (55), 7-56

Стывен Магуайр — Шон Мёрфі

правіць
16 студзеня, 19.00. Рэферы: Алекс Крыжан
Стывен Магуайр (12)
Шатландыя
4-6Шон Мёрфі (11)
Англія
137-0 (137), 82-32 (67), 0-103 (103), 13-83, 68-15 (63), 43-63, 54-63 (54 Магуайр), 76-6 (75), 1-118 (103), 8-81
Соценныя серыі: Магуайр: 137; Мёрфі: 103, 103

Паўфінальныя гульні

правіць

Роні О'Саліван — Ніл Робертсан

правіць
17 студзеня, 13.00. Рэферы: Ян Вярхаас
Роні О’Саліван (1)
Англія
1-6Ніл Робертсан (4)
Аўстралія
1-136 (100), 64-66 (63 О'Саліван, 66), 39-72, 101-0 (101), 5-72 (58), 12-79, 23-76 (60)
Соценныя серыі: О'Саліван: 101; Робертсан: 100

Марк Ален — Шон Мёрфі

правіць
17 студзеня, 19.00. Рэферы: Алекс Крыжан
Марк Ален (6)
Паўночная Ірландыя
2-6Шон Мёрфі (11)
Англія
83-1 (83), 70-1 (62), 21-70, 5-80 (80), 0-88 (83), 4-114 (76), 0-102 (102), 26-82 (60)
Соценныя серыі: Мёрфі: 102

Фінальная гульня

правіць

Ніл Робертсан — Шон Мёрфі

правіць
18 студзеня, 13.00. Рэферы: Брэндан Мур
Ніл Робертсан (4)
Аўстралія
2-10Шон Мёрфі (11)
Англія
Статыстыка ігракоў і асабістыя сустрэчы падаюцца ніжэй↓
Дзённая сесія: 6-70 (64), 53-66, 0-127 (127), 24-77 (76), 32-80, 80-0 (80), 0-70 (69), 69-49
Вячэрняя сесія: 55-57 (51 Робертсан), 0-127 (127), 13-73, 7-83 (60)
Соценныя серыі: Мёрфі: 127, 127
  1. Пачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе (UTC+0).
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н Статыстыка падаецца з улікам вынікаў бягучага турніру.
  3. У табліцы прадстаўленыя вынікі па кожным з фрэймаў. У дужках пазначаны серыі, якія перавысілі 50 ачкоў, а таксама аўтар гэтай серыі пры неадназначнасці.

Асноўная сетка

правіць

[77][78][79][80]

 Першы раўнд
да 6 перамог
Чвэрцьфіналы
да 6 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                   
1  Роні О’Саліван6 
9  Рыкі Уолдэн4 
 1  Роні О’Саліван6 
 
 10  Марка Фу1 
8  Сцюарт Бінэм3
10  Марка Фу6 
 1  Роні О’Саліван1 
 4  Ніл Робертсан6 
5  Бары Хокінс1 
13  Алістэр Картэр6 
 13  Алістэр Картэр1
 
 4  Ніл Робертсан6 
4  Ніл Робертсан6
16  Роберт Мілкінс4 
 4  Ніл Робертсан2
 11  Шон Мёрфі10
3  Дзін Цзюньхуэй3 
14  Джо Пэры6 
 14  Джо Пэры4
 
 6  Марк Ален6 
6  Марк Ален6
15  Джон Хігінс4 
 6  Марк Ален2
 11  Шон Мёрфі6 
7  Джад Трамп4 
12  Стывен Магуайр6 
 12  Стывен Магуайр4
 
 11  Шон Мёрфі6 
2  Марк Сэлбі5
11  Шон Мёрфі6 

Фінал

правіць
Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Брэндан Мур.
Аляксандра-палац, Лондан, Англія, 18 студзеня 2015.
Ніл Робертсан (4)
Аўстралія
2–10Шон Мёрфі (11)
Англія
Дзённая сесія: 6-70 (64), 53-66, 0-127 (127), 24-77 (76), 32-80, 80-0 (80), 0-70 (69), 69-49
Вячэрняя сесія: 55-57 (51 Робертсан), 0-127 (127), 13-73, 7-83 (60)
80Найвышэйшая серыя127
0Соценныя серыі2
2Серыі 50+6

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў

правіць

У 15 матчах Мастэрс 2015 года ігракі аформілі 28 соценных серый, што стала найлепшым паказчыкам з 2009 года, калі ўдзельнікі зрабілі 31 сотню. Колькасць серый, большых за 50 ачкоў, дасягнула 97 брэйкаў, што ў сярэднім азначае больш за 6 паўсоценных серый у матчы.

Лідарам па колькасці соценных брэйкаў стаў пераможца турніру Шон Мёрфі, які аформіў 5 сэнчуры у чатырох паядынках. Ніл Робертсан і Роні О’Саліван выканалі па 4 соценныя серыі. Лідарамі па колькасці паўсоценных падыходаў сталі фіналісты Ніл Робертсан і Шон Мёрфі з 17-цю і 16-цю брэйкамі «50+» адпаведна. Роні О’Саліван зрабіў 12 серый за 50 ачкоў. Прыз за найвышэйшы брэйк, зроблены на Мастэрс, роўны £10,000, атрымаў Марка Фу з Ганконга, які аформіў максімальную серыю ў 147 балаў у матчы першага раўнда супраць Сцюарта Бінэма.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага іграка.

Ігрок50+100+50-100Усе серыі 50+
Марка Фу532147, 103, 103; 70, 57
Стывен Магуайр918137; 96, 82, 75, 67, 64, 63, 54, 52
Джон Хігінс532132, 120, 104; 96, 59
Алістэр Картэр413130; 95, 63, 50
Ніл Робертсан17413128, 127, 117, 100; 98, 95, 84, 80, 77, 76, 66, 60, 60, 58, 57, 51, 51
Шон Мёрфі16511127, 127, 103, 103, 102; 92, 83, 80, 76, 76, 69, 64, 60, 60, 56, 55
Марк Ален615121; 88, 83, 65, 62, 55
Марк Сэлбі422120, 100; 92, 54
Роні О’Саліван1248116, 101, 101, 100; 91, 85, 77, 67, 66, 66, 63, 51
Джад Трамп413109; 71, 68, 54
Джо Пэры624104, 104; 79, 68, 67, 50
Рыкі Уолдэн211100; 73
Роберт Мілкінс20294, 69
Дзін Цзюньхуэй20280, 67
Сцюарт Бінэм30356, 54, 50
Увогуле972869Найвышэйшы брэйк: 147 (Марка Фу)

Статыстыка турніру

правіць

Статыстыка ігракоў

правіць
ІгрокАпошні матчМВПФВФПФ50+100+НСФ/50+Ф/100+ПГ (£)
Шон МёрфіФінал: Ніл Робертсан 10:244041281368,3%1651272,568,2200,000
Ніл РобертсанФінал: Шон Мёрфі 2:1043136201655,6%1741282,12990,000
Роні О’Саліван1/2 фіналу: Ніл Робертсан 1:632124131154,2%1241162650,000
Марк Ален1/2 фіналу: Шон Мёрфі 2:632128141450%611214,672850,000
Джо Пэры1/4 фіналу: Марк Ален 4:62111910952,6%621043,179,525,000
Стывен Магуайр1/4 фіналу: Шон Мёрфі 4:621120101050%911372,222025,000
Алістэр Картэр1/4 фіналу: Ніл Робертсан 1:6211147750%411303,51425,000
Марка Фу1/4 фіналу: Роні О’Саліван 1:6211167943,8%531473,25,3325,000
Марк Сэлбі1/8 фіналу: Шон Мёрфі 5:6101115645,5%421202,755,512,500
Джон Хігінс1/8 фіналу: Марк Ален 4:6101104640%5313223,3312,500
Джад Трамп1/8 фіналу: Стывен Магуайр 4:6101104640%411092,51012,500
Рыкі Уолдэн1/8 фіналу: Роні О’Саліван 4:6101104640%2110051012,500
Роберт Мілкінс1/8 фіналу: Ніл Робертсан 4:6101104640%2094512,500
Сцюарт Бінэм1/8 фіналу: Марка Фу 3:610193633,3%3056312,500
Дзін Цзюньхуэй1/8 фіналу: Джо Пэры 3:610193633,3%20804,512,500
Бары Хокінс1/8 фіналу: Алістэр Картэр 3:610171614,3%002212,500

Статыстыка па краінах

правіць
Краіна1/8 фіналуЧвэрцьфіналыПаўфіналыФінал
КУКУКУКУ
Англія1062,5450250150
Аўстралія16,25112,5125150
Паўночная Ірландыя16,25112,512500
Шатландыя212,5112,50000
Ганконг16,25112,50000
Кітай16,25000000

Агульная статыстыка

правіць
КрытэрыйВынік
Колькасць гульцоў16
Колькасць матчаў15
Колькасць фрэймаў135 (173)
Самая буйная перамога10:2 (1)
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі1
Колькасць серый 50+97
Колькасць соценных серый28
Найвышэйшая серыя147 (Марка Фу)
Сярэдняя колькасць паўсоценных серый у матчы6,47
Сярэдняя колькасць соценных серый у матчы1,87
Ф/50+1,39
Ф/100+4,82

Па раўндах

правіць
Крытэрый1/8 фіналуЧвэрцьфіналыПаўфіналыФінал
Колькасць ігракоў16842
Колькасць матчаў8421
Колькасць фрэймаў76 (88)34 (44)15 (22)12 (19)
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы9,58,57,512
Самая буйная перамога6:1 (1)6:1 (2)6:1 (1)10:2 (1)
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі1000
Колькасць серый 50+5422138
Колькасць соценных серый17632
Найвышэйшая серыя147 (Марка Фу)137 (Стывен Магуайр)102 (Шон Мёрфі)127 (Шон Мёрфі)
Сярэдняя колькасць паўсоценных серый у матчы6,755,56,58
Сярэдняя колькасць соценных серый у матчы2,131,51,52
Ф/50+1,411,541,151,5
Ф/100+4,475,6756

Зноскі

правіць
  1. Dafabet Sponsor The Masters Until 2017. worldsnooker.com. World Professional Billiards and Snooker Association (11 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2014. Праверана 22 студзеня 2015.
  2. UK Championship - Turnierinfo: Sieger, Preisgeld & Distanzen (ням.). Yahoo Eurosport (25 лістапада 2014). Праверана 25 лістапада 2014.
  3. International Championship - Alle Infos zum Turnier (ням.). Yahoo Eurosport (24 кастрычніка 2014). Праверана 26 кастрычніка 2014.
  4. Indicative Prize Money Rankings Schedule 2014/2015 Season (PDF). worldsnooker.com. World Professional Billiards and Snooker Association (12 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2014. Праверана 15 мая 2014.
  5. Калб, Рольф. Snooker - Die Turnier-Infos zum Masters (ням.). Yahoo Eurosport (6 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2015. Праверана 15 студзеня 2015.
  6. Tournaments - History - Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2015. Праверана 22 студзеня 2015.
  7. Hall of Fame (англ.). Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2014. Праверана 22 студзеня 2015.
  8. The Masters – History. worldsnooker.com. World Professional Billiards and Snooker Association. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2014. Праверана 25 кастрычніка 2011.
  9. The Masters(недаступная спасылка). Snooker Scene. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2013. Праверана 20 студзеня 2012.
  10. Brendan Moore (англ.). Pro Snooker Blog. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2015.
  11. Jan Verhaas (англ.). Pro Snooker Blog. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2015.
  12. Romanul Alex Crisan arbitreaza la Masters (рум.). onlinesport.ro (12 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015.
  13. 2015 Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2015. Праверана 19 студзеня 2015.
  14. Extra Seats Added For Masters Snooker (англ.). World Snooker (5 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2015.
  15. World Snooker – The Masters (англ.). alexandrapalace.com. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2015.
  16. World Snooker – The Masters (англ.) (PDF). World Snooker. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2015.
  17. Dafabet Masters Draw And Format (англ.). World Snooker (7 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2014. Праверана 12 студзеня 2015.
  18. Masters 2015: Mark Selby faces Shaun Murphy in first round (англ.). BBC (7 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2014. Праверана 12 студзеня 2015.
  19. Лёсаванне Мастэрс 2015 (руск.). Top-Snooker (8 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2015. Праверана 12 студзеня 2015.
  20. а б в Head-to-Head: Mark Allen vs John Higgins (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 12 студзеня 2015.
  21. а б в г д Glittering Gould's Got The Power. World Snooker. World Professional Billiards and Snooker Association (20 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2011.
  22. а б в Head-to-Head: Stuart Bingham vs Marco Fu (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 12 студзеня 2015.
  23. а б в Head-to-Head: Judd Trump vs Stephen Maguire (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 12 студзеня 2015.
  24. а б в Head-to-Head: Ronnie O'Sullivan vs Ricky Walden (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 12 студзеня 2015.
  25. а б в Head-to-Head: Neil Robertson vs Robert Milkins (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 12 студзеня 2015.
  26. а б в Head-to-Head: Mark Selby vs Shaun Murphy (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 12 студзеня 2015.
  27. а б в Head-to-Head: Barry Hawkins vs Allister Carter (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 12 студзеня 2015.
  28. а б в Head-to-Head: Ding Junhui vs Joe Perry (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 12 студзеня 2015.
  29. а б в г д е ё ж з і к л м н о Rankings after the Lisbon Open (англ.). Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015.
  30. Career-total Statistics for Mark Selby - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  31. а б в г Career-total Statistics for Shaun Murphy - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  32. Tournament Record - Mark Selby in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  33. а б в г Tournament Record - Shaun Murphy in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  34. а б Paul Hunter Classic 2008 (англ.)(недаступная спасылка). Top-Snooker. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2009. Праверана 13 студзеня 2015.
  35. а б Global Snooker Coverage: Grand Final(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2009. Праверана 9 мая 2009.
  36. Career-total Statistics for Stuart Bingham - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  37. а б Career-total Statistics for Marco Fu - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  38. Tournament Record - Stuart Bingham in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  39. а б Tournament Record - Marco Fu in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  40. Career-total Statistics for Judd Trump - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  41. а б Career-total Statistics for Stephen Maguire - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  42. Tournament Record - Judd Trump in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  43. а б Tournament Record - Stephen Maguire in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  44. а б в г Career-total Statistics for Neil Robertson - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  45. а б в г General Cup 2012 (англ.). Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2014. Праверана 13 студзеня 2015.
  46. Career-total Statistics for Robert Milkins - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  47. а б в г Tournament Record - Neil Robertson in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  48. Tournament Record - Robert Milkins in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  49. а б в Career-total Statistics for Ronnie O'Sullivan - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  50. а б в Цёрнэр, Крыс. Irish Masters(недаступная спасылка). cajt.pwp.blueyonder.co.uk. Chris Turner's Snooker Archive. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 18 сакавіка 2011.
  51. а б в г д Power Snooker. Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2014.
  52. Career-total Statistics for Ricky Walden - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  53. Results(недаступная спасылка). Global Snooker. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2010. Праверана 17 April 2010.
  54. а б в Tournament Record - Ronnie O'Sullivan in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  55. Tournament Record - Ricky Walden in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  56. Career-total Statistics for Barry Hawkins - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  57. а б Career-total Statistics for Allister Carter - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  58. а б General Cup (2014) (англ.). Snooker.org.
  59. Tournament Record - Barry Hawkins in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  60. а б Tournament Record - Allister Carter in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 13 студзеня 2015.
  61. а б в Career-total Statistics for Mark Allen - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  62. Career-total Statistics for John Higgins - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  63. Хэйтан, Эрык (2004). The CueSport Book of Professional Snooker. Сафалк: Rose Villa Publications. pp. 165–167. ISBN 978-0-9548549-0-4.
  64. Chinalife Xingpai Hainan Classic (англ.). Snooker.org. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2012. Праверана 14 студзеня 2015.
  65. а б в Tournament Record - Mark Allen in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  66. Tournament Record - John Higgins in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  67. Career-total Statistics for Ding Junhui - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  68. а б Career-total Statistics for Joe Perry - Professional (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  69. Tournament Record - Ding Junhui in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  70. а б Tournament Record - Joe Perry in Masters (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  71. а б Head-to-Head: Ronnie O'Sullivan vs Marco Fu (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  72. а б Head-to-Head: Neil Robertson vs Allister Carter (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  73. а б Head-to-Head: Mark Allen vs Joe Perry (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  74. а б Head-to-Head: Shaun Murphy vs Stephen Maguire (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 14 студзеня 2015.
  75. а б Head-to-Head: Ronnie O'Sullivan vs Neil Robertson (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2015. Праверана 15 студзеня 2015.
  76. а б Head-to-Head: Mark Allen vs Shaun Murphy (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2015. Праверана 16 студзеня 2015.
  77. Dafabet Masters Draw And Format. worldsnooker.com. World Professional Billiards and Snooker Association (7 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2014. Праверана 7 снежня 2014.
  78. Неабходна задаць archiveurl= і archivedate= для шаблона {{cite web}}. Masters Provisional Format of Play (PDF). worldsnooker.com. World Professional Billiards and Snooker Association. Праверана 8 снежня 2014.
  79. Masters 2015 scores and results. BBC Sport. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2015.
  80. Dafabet Masters (2015). Snooker.org. Праверана 8 снежня 2014.
  81. а б Head-to-Head: Neil Robertson vs Shaun Murphy (англ.). cuetracker.net. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2015. Праверана 17 студзеня 2015.

Спасылкі

правіць

Відэа

правіць