Медаль «За абарону Ленінграда»

медаль СССР

Медаль "За абарону Ленінграда" заснавана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 снежня 1942 года[1]. Аўтар праекта медалі - мастак Н. І. Маскалёў.

Медаль «За абарону Ленінграда»
Выява ордэнскай планкіАпісанне ўзнагароды
КраінаСцяг СССР СССР
Тыпмедаль
Каму ўручаеццаусім удзельнікам абароны Ленінграда
Дата заснавання22 снежня 1942
Статусуручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць1470000
Характарыстыкі
МатэрыялЛатунь
Памерыдыяметр — 32 мм
матэрыял — латунь
Чарговасць узнагарод
СтарэйшаяМедаль «За выратаванне тапельцаў»
МалодшаяМедаль «За абарону Масквы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медалём "За абарону Ленінграда" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Ленінграда:

  • вайскоўцы частак, злучэнняў і ўстаноў Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, фактычна якія ўдзельнічалі ў абароне горада;

рабочыя, служачыя і іншыя асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях па абароне горада, садзейнічалі абароне горада сваёй самаадданай працай на прадпрыемствах, ва ўстановах, удзельнічалі ў будаўніцтве абарончых збудаванняў, у СПА, у ахове камунальнай гаспадаркі, у барацьбе з пажарамі ад налётаў варожай авіяцыі, у арганізацыі і абслугоўванні транспарту і сувязі, у арганізацыі грамадскага харчавання, забеспячэння і культурна-бытавога абслугоўвання насельніцтва, у доглядзе хворых і параненых, у арганізацыі догляду дзяцей і правядзенні іншых мерапрыемстваў па абароне горада.

Медаль "За абарону Ленінграда» носiцца на левым боку грудзей і, пры наяўнасцi iншых медалёў СССР, размяшчаецца пасля медалёў па старшынстве, пачынаючы з медалі "За выратаванне тапельцаў".

Зноскі

Спасылкі

правіць