Міжзорнае паглынанне
Міжзо́рнае паглына́нне — аслабленне святла пры праходжанні ў міжзорным асяроддзі.
Абумоўлена рассеяннем і паглынаннем святла пылавымі часціцамі і ў бачнай вобласці спектра залежыць ад даўжыні хвалі λ прыкладна як 1/λ.
Важная ўласцівасць міжзорнага паглынання — яго выбіральнасць (залежнасць паглынання ад даўжыні хвалі святла — паглынанне павялічваецца к сіняй частцы спектра).Таму далёкія зоркі выглядаюць чырванейшымі.
Пылавая матэрыя размеркавана нераўнамерна: канцэнтруецца к плоскасці Галактыкі і асабліва к яе спіральным рукавам.У галактычнай плоскасці міжзорнае паглынанне рознае ў розных напрамках і мяняецца ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх зорных велічынь ад адлегласці ў 1 кпс.
Літаратура
правіць- Міжзорнае паглынанне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. С. 336.
Спасылкі
правіць- Межзвёздное поглощение — артыкул з Фізічнай энцыклапедыі
🔥 Top keywords: