Нэцке
Нэ́цке[1] — мініяцюрныя разныя фігуркі з Японіі. Мелі ўтылітарную функцыю і служылі для зашпільвання кімано, у якім не было кішэняў.
Асноўнымі матэрыяламі для вырабу нэцке былі корань дрэва (самшыт), бамбук, слановая костка, а таксама зубы і іклы кітоў, маржоў, рогі аленя і інш.
З'явіліся ў 17 стагоддзі з росквітам гарадскога насельніцтва і заставаліся папулярнымі да 1880-х гадоў, калі кімано як паўсядзённае адзенне выйшла з ужытку.
Фігуркі нэцке выразаліся ў форме сямі багоў шчасця, у форме звяроў, кветак, пладоў, часам яны адлюстроўвалі сцэны з паўсядзённага жыцця.
Віды нэцке
правіцьАдрозніваюць наступныя віды нэцке:
- катаборы (形彫) — кампактныя, круглявыя скульптуры
- анаборы (穴彫) — полыя, ракавінкападобныя скульптуры
- мэн (面) — нэцке з выявай галавы альбо маскі (часта маскі но)
- сасі (差) — стрыжнепадобныя альбо пазногцепадобныя нэцке
- мандзю (饅頭) — круглявыя, гузікападобныя нэцке з рэльефам
- р'юса (柳左) — падобныя да «мандзю», але праразаюцца наскрозь
- кагамібута (鏡蓋) — мініяцюрны гаршэчак з накрыўкай з траўленага металу
- каракуры (からくり) — нэцке з рухомымі часткамі або схаваным сэнсам
- нэцке-катаборы
- нэцке-анаборы
- нэцке-мэн
- нэцке-сасі
- нэцке-мандзю
- нэцке-р'юса
- нэцке-кагамібута
- нэцке-каракуры
Зноскі
- ↑ Напісанне «нэ́цке» ў адпаведнасці са Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Richard Wolf: Die Welt der Netsuke. Einführung für Sammler und Liebhaber, F. A. Brockhaus, Wiesbaden 1970
- Wolfmar Zacken: Netsuke. Eine Ausstellung mit über zweihundert Netsukes, sowie Inros, Ojimes, Kinchakus und Tonkotsus. Edition Zacke, Wien
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нэцке
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesКарлес ПучдэмонАдмысловае:SearchКупаллеДругая сусветная вайнаВікіпедыяСяргей Сяргеевіч АльшэўскіПавел Мікалаевіч МуравейкаІдэалогія беларускай дзяржавыКвэньяБеларуская моваУННВВікіпедыя:ФорумБеларусьКараль БіскеРазбітае сэрца пацанаКсенія Алегаўна ЛуцкінаДзяніс Уладзіміравіч СідарэнкаВікіпедыя:ДаведкаВікіпедыя:Адмова ад адказнасціAP$ENTЮлія Вітальеўна СлуцкаяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяПрапаганда ў БеларусіСпіс беларускіх імёнУдзельнік:DBaturaМінскЯнка КупалаВікіпедыя:СупольнасцьSpecial:SearchПапараць-кветкаБобрыкПошукавая аптымізацыяНаталля Уладзіміраўна ПяткевічСвятлана Сухаверхава29 чэрвеняРасіяАляксандр Мікалаевіч Івулін