Оскар (кінапрэмія, 2024)
96-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук «Оскар» за заслугі ў галіне кінематографа за 2023 год адбылася 10 сакавіка 2024 года ў тэатры «Долбі» ў Галівудзе, Лос-Анджэлес, Каліфорнія. На гэтай цырымоніі былі ўведзены новыя правілы для паляпшэння разнастайнасці і інтэграцыі[1]. Найлепшым фільмам названы «Опенгеймер» рэжысёра Крыстафера Нолана.
96-я прэмія «Оскар» англ.: 96th Academy Awards | |||
---|---|---|---|
Дата | 10 сакавіка 2024 | ||
Месца | |||
Узнагароды | |||
Найлепшы фільм | «Опенгеймер» | ||
Найлепшая рэжысура | Крыстафер Нолан «Опенгеймер» | ||
Найлепшы акцёр | Кіліян Мёрфі «Опенгеймер» | ||
Найлепшая актрыса | Эма Стоўн «Бедныя-няшчасныя» | ||
Найбольш узнагарод | «Опенгеймер» (7) | ||
Найбольш намінацый | «Опенгеймер» (13) | ||
oscars.org/oscars… (англ.) | |||
|
Спіс лаўрэатаў і намінантаў
правіцьІнфармацыя аб цырымоніі
правіцьПачынаючы з 96-й прэміі «Оскар» для фільмаў, выпушчаных у 2023 годзе[2], Акадэмія ўстанавіла набор «стандартаў рэпрэзентацыі і ўключэння», якім фільм павінен адпавядаць, каб патрапіць у катэгорыю «Найлепшы фільм». Паводле меркавання «Vox », стандарты «галоўным чынам дзеляцца на дзве вялікія групы: стандарты, якія спрыяюць больш інклюзіўнаму прадстаўніцтву, і стандарты, якія спрыяюць больш інклюзіўнай занятасці».[3] Стандарты прызначаны для прадастаўлення больш шырокіх магчымасцей для працаўладкавання ў акцёрскім складзе, здымачнай групе, студыйным навучанні і стажыроўках, а таксама кіраўнікам па развіццю, маркетынгу, рэкламе і распаўсюджванню сярод недапрадстаўленых расавых і этнічных груп, жанчын, прадстаўнікоў ЛГБТК+, а таксама асоб з кагніціўнымі або фізічнымі недахопамі, глухіх або са слабым слыхам.
Зноскі
- ↑ Oscars 2023: Academy President says new diversity rules next year wouldn't change a single film in contention – even historically (англ.). Sky News. Праверана 14 сакавіка 2023.
- ↑ Representation and Inclusion Standards | Oscars.org | Academy of Motion Picture Arts and Sciences (англ.). www.oscars.org (25 жніўня 2022). Праверана 15 сакавіка 2023.
- ↑ Alissa Wilkinson. Do the Oscars’ new rules mean no more movies about white people? (англ.). Vox (9 верасня 2020). Праверана 15 сакавіка 2023.
Спасылкі
правіць- oscars.org/oscars… (англ.) — афіцыйны сайт
- 96-я прэмія «Оскар» (англ.) на сайце «Internet Movie Database»