Палац Шаё

Палац Шаё (фр.: Palais de Chaillot) быў пабудаваны па праекце Л. Буало, Ж. Карла і Л. Азема да Сусветнай выставы 1937 года на месцы палаца Тракадэро, які стаяў тут раней (Palais du Trocadéro). У палацы Шаё размясціліся некалькі музеяў: Музей чалавека, Музей флоту, Музей архітэктуры.

Славутасць
Палац Шаё
фр.: Palais de Chaillot
48°51′44″ пн. ш. 2°17′17″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стылькласіцызм
АрхітэктарLéon Azéma[d], Louis-Hippolyte Boileau[d] і Jacques Carlu[d]
Сайтen.parisinfo.com/… (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура

правіць

Палац Шаё размешчаны ў 16-й акрузе Парыжа насупраць Эйфелевай вежы (на процілеглым беразе Сены) і ўяўляе сабой два велізарныя павільёны, якія разыходзяцца дугамі ў абодва бакі. Паміж павільёнамі знаходзіцца пляцоўка, з якой адкрываецца самы выгадны выгляд на Эйфелеву вежу. Акрамя таго, тут пачынаецца садова-паркавы комплекс Тракадэро з лесвіцамі і самымі вялікімі фантанамі Парыжа.

На франтонах павільёнаў выгравіраваны словы паэта Поля Валеры:

Il dépend de celui qui passe
Que je sois tombe ou trésor
Que je parle ou me taise
Ceci ne tient qu'à toi
Ami n’entre pas sans désir

Tout homme crée sans le savoir
comme il respire
Mais l’artiste se sent créer
Son acte engage tout son être
sa peine bien aimée le fortifie

Палац Шаё ў мастацтве

правіць

Палац стаў месцам дзеяння шматлікіх фільмаў, такіх як «Сіко» (2007), «Праз 28 тыдняў» (2007), «Гадзіна пік 3» (2007), «Французскі пацалунак» (1995), «Чатырыста ўдараў» (1959) і іншыя.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць