Пардубіцкі край

Пардубіцкі край (чэшск.: Pardubický kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, утвораная ў чэрвені 2005 года. У парушэнне гісторыка-этнаграфічных межаў, Пардубіцкі край «захапіў» у свае межы як усходнюю частку ўласна Чэхіі (Багеміі), так і паўночна-заходні «кавалачак» Маравіі. На ўсходзе Пардубіцкі край мяжуе з Оламаўцкім краем (краінай ганакаў — субэтнічнай групай мараван), на паўднёвым усходзе з Паўднёвамараўскім краем, на паўднёвым захадзе з краем Высачына, на захадзе са Сярэднечэшскім краем, на паўночным захадзе з Кралавеградзецкім краем і на паўночным усходзе з Ніжнесілезскім ваяводствам Польшчы. Адміністрацыйным цэнтрам края з'яўляецца горад Пардубіцы.

Пардубіцкі край
чэшск.: Pardubický kraj
ГербСцяг
ГербСцяг
КраінаСцяг Чэхіі Чэхія
СтатусКрай
Уваходзіць у
Уключае4 раёны
Адміністрацыйны цэнтрПардубіцы
Дата ўтварэннячэрвень 2005
ГетманМарцін Неталіцкі
Насельніцтва (2011)511 627 чал.
Шчыльнасць113,22 чал./км²
Плошча4 519 км²
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 1424 м
Пардубіцкі край на карце
Часавы поясCET (UTC+1, улетку UTC+2)
Код ISO 3166-2CZ-PA
Код аўтам. нумароўE
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія края

правіць

Край займае плошчу 4519 км², што адпавядае 5,7 % агульнай плошчы Чэхіі. 44,6 % тэрыторыі выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы, 29,4 % займаюць лясы. Пра Пардубіцкі край гавораць: «Тут пачынаецца залатая паласа чэшскіх зямель». Бо менавіта ў Пардубіцкім рэгіёне размяшчаюцца самыя ўрадлівыя землі Чэхіі.

Вялікую плошчу края займаюць драбнасопачнікі і ўзвышшы, якія працягнуліся да нізін берагоў Лабы. На мяжы з Польшчай ляжыць адзін з самых высокіх горных масіваў Чэхіі — Краліцкі Снежнік. Паўночны захад масіва складаюць нізкія, з плоскімі вяршынямі Орліцкія горы. На поўдні пачынаецца Жалезнымі і Ждзярскімі гарамі Чэшска-Мараўскага ўзвышша.

Самай доўгай ракой Пардубіцкага края з'яўляецца левы прыток Лабы — рака Хрудзімка. Таксама па тэрыторыі края праходзіць Галоўны еўрапейскі водападзел паміж Паўночным і Чорным морамі, які служыць натуральнай мяжой паміж уласна Чэхіяй і Маравіяй.

Адміністрацыйны падзел

правіць
Адміністрацыйная карта края

Край падзелены на 4 раёны:

РаёнПлошча,
км²
Насельніцтва,[1]
чал. (2011)
Колькасць населеных пунктаў
Пардубіцы880,09168 423112
Хрудзім992,62103 199108
Усці-над-Орліцы1258,31136 760115
Світаві1378,56103 245116

Гарады і насельніцтва

правіць

У краі налічваецца 451 населены пункт, у якіх пражывае 507 000 чалавек (5 % насельніцтва Чэхіі). У паселішчах з колькасцю жыхароў менеш за 500 чалавек пражывае 14 % усяго насельніцтва края. У гарадах з колькасцю жыхароў больш за 10 000 чалавек пражывае 42 % насельніцтва, у адміністрацыйным цэнтры края Пардубіцах жыве 18 % насельніцтва.

Ніжэй прыведзены спіс найбуйнейшых гарадоў:

ГорадНасельніцтва
Пардубіцы90 171
Хрудзім23 484
Світаві17 476
Чэска-Тршэбава16 533
Усці-над-Орліцы15 151
Вісаке-Міта12 390
Мораўска-Тршэбава11 599
Глінска10 452
Літамышль10 231

Эканоміка і транспарт

правіць

Пардубіцкі край з'яўляецца аграрна-прамысловым рэгіёнам. 4 % тэрыторыі края занята сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. Доля апрацоўчай вытворчасці ў валавым унутраным прадукце края складае 34 %, а гандаль — 12 %.

Чыгуначная сетка края мае агульную працягласць 500 кіламетраў. Праз рэгіён праходзяць важныя міжнародныя чыгуначныя лініі Парыж — Нюрнберг — Прага — Вена і Берлін — Прага — Брно — Вена. Галоўная аўтамагістраль края злучае гарады Пардубіцы і Хрудзім. Таксама будуецца аўтабан Прага — Подэбрады. Важную ролю ў паветраным паведамленні адыгрывае аэрапорт Пардубіцаў. Апроч грамадзянскага аэрапорта, у Пардубіцах таксама дзейнічае ваенны аэрадром. У суднаходнай частцы Эльбы грузаперавозкі ажыццяўляюцца водным транспартам, асноўным портам таксама з'яўляюцца Пардубіцы.

Турызм і славутасці

правіць

У культурным жыцці рэгіёна турыстаў прыцягваюць музычныя фестывалі: «Музычная вясна ў Пардубіцах», музычны фестываль Бедржыха Сметаны ў Літамышлі. У Пардубіцах маецца драматычны тэатр.Асноўныя славутасці края:

  • Замак у Літамышлі, уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА;
  • Замак Пардубіцаў з экспазіцыямі музея Усходняй Чэхіі;
  • Музей марыянетак у Хрудзіме;
  • Афрыканскі музей у Холіцы.

Зноскі

Спасылкі

правіць