Пашпарт грамадзяніна Украіны
Пашпарт грамадзяніна Украіны — дакумент, які пацвярджае асобу і грамадзянства Украіны яго ўладальніка. Выдаецца кожнаму грамадзяніну Украіны цэнтральным органам выканаўчай улады, які рэалізуе дзяржаўную палітыку ў сферы грамадзянства. Пашпарт сапраўдны для заключэння грамадзянска-прававых пагадненняў, ажыццяўлення банкаўскіх аперацый, афармлення даручэнняў іншым асобам для прадстаўніцтва перад трэцяй асобай толькі на тэрыторыі Украіны, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Украіны.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0f/Passport_of_the_Citizen_of_Ukraine_%28Since_2016%29.jpg/300px-Passport_of_the_Citizen_of_Ukraine_%28Since_2016%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/P451118n14.gif/300px-P451118n14.gif)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/24/P451118n16-1.gif/300px-P451118n16-1.gif)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e7/Passport_of_the_Citizen_of_Ukraine_%281993-2015%29.jpg/300px-Passport_of_the_Citizen_of_Ukraine_%281993-2015%29.jpg)
З 1 студзеня 2016 года ва Украіне асобам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту выдаюцца пашпарты, вырабленыя ў форме карткі, якая змяшчае бескантактавы электронны носьбіт (ID-картка). Яна будзе замяняцца кожныя 10 гадоў. У 2016-2020 гадах будуць сапраўдныя і папяровы, і пластыкавы ўнутраны пашпарты[1][2].
Гісторыя
правіцьЗ абвяшчэннем Украінскай Народнай Рэспублікі, яе ўрад стаў выдаваць грамадзянам пашпарты УНР. Пашпарт меў выгляд кнігі на 16 старонак і выконваў функцыю ўнутранага і замежнага. Першыя сем старонак былі прызначаны для інфармацыі аб грамадзяніне, а астатнія - для віз. Надпісы былі выкананы на трох мовах - украінскай, французскай і нямецкай. Пашпарты друкавалі ў друкарні Globus ў Будапешце.
Зноскі
Літаратура
правіць- Гавриленко О. А. Генеза паспортної системи Російської імперії в Україні (XVIII — початок ХХ ст.) // Право та державне управління. Збірник наукових праць. — 2012. — № 2 (7). — С. 9-13.