Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 (31-ы Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2021 года.

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021
Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі
Падрабязнасці чэмпіянату
Час правядзення17 красавіка27 лістапада
Колькасць удзельнікаў12
      Гарады 12
Прызавыя месцы
ЧэмпіёнАрсенал (Дзяржынск) (1-ы раз)
Другое месцаБелшына (Бабруйск)
Трэцяе месцаКрумкачы (Мінск)
Статыстыка чэмпіянату
Згуляна матчаў198
Забіта галоў582  (2.94 за гульню)
Бамбардзір(ы)Дзяніс Казлоўскі (Лакаматыў)  (29 мячоў)
← 2020
2022 →

З-за адмовы некалькіх клубаў ад удзелу колькасць каманд была скарочана да 12, што ў сваю чаргу паўплывала на барацьбу. Хутка пасля пачатку ў лідары выйшлі дзяржынскі «Арсенал» і мінскія «Крумкачы», аднак падчас няўпэўненай сярэдзіны сезона да іх пачалі дацягвацца іншыя каманды, сярод якіх найбольш паспяховай была бабруйская «Белшына», якая здолела паціснуць «Крумкачоў» з другога радка і пагражала «Арсеналу». Іншыя клубы, такія як магілёўскі «Дняпро», гомельскі «Лакаматыў» і пінская «Хваля», доўгі час знаходзіліся ў сярэдзіне табліцы, трывала адбіралі ачкі ў лідараў і прэтэндавалі на прызавыя месцы. Упартая барацьба цягнулася да апошніх тураў, але каманды ў выніку засталіся на сваіх месцах — «Арсенал» перамог у турніры і разам з «Белшынай» выйшаў у Вышэйшую лігу, «Крумкачы» толькі ў апошнім туры гарантавалі трэцяе месца, адарваўшыся ад «Хвалі».

Склад удзельнікаў

правіць

Склад удзельнікаў сезона 2021 доўгі час заставаўся нявызначным. Першапачаткова планавалася, што ў турніры прымуць удзел 16 каманд: у параўнанні з сезонам 2020 у Вышэйшую лігу мусілі выйсці рэчыцкі «Спадарожнік» і «Гомель», з Вышэйшай лігі ў Першую пераходзілі бабруйская «Белшына» і «Смалявічы», з Другой лігі ў Першую падымаліся магілёўскі «Дняпро» і петрыкаўскі «Шахцёр», у выніку чаго колькасць удзельнікаў павінна была павялічыцца з 14 да 16.

Аднак, у гэтым становішчы хутка ўзніклі цяжкасці з-за адмовы некалькіх клубаў працягваць выступы. У студзені 2021 года з’явілася інфармацыя, што «Смалявічы» не выступяць у Першай лізе і спыняюць існаванне, з-за фінансавых цяжкасцей адмовіліся працягваць удзел у Першай лізе «Ашмяны-БДУФК». У той жа час з турніру ў Вышэйшай лізе знялася «Гарадзея», яе месца магла заняць адна з каманд Першай лігі, што ў сваю чаргу паўплывала б на яе склад. У лютым 2021 года быў агучаны новы план на сезон: «Смалявічы» мусілі стаць фарм-клубам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і ўсё ж згуляць у Першай лізе, у Вышэйшую лігу замест «Гарадзеі» пайшла «Смаргонь», замест яе, а таксама «Ашмянаў-БДУФК», запрашаліся каманды з Другой лігі — «Баранавічы» і «Асіповічы»[1].

У сакавіку стала зразумела, што такі план не зможа рэалізавацца. Спачатку «Асіповічы» заявілі, што не пойдуць у Першую лігу[2], неўзабаве стала вядома, што не выступіць у Першай лізе светлагорскі «Хімік» і ў горадзе плануецца заявіць новую каманду «Светлагорск» у Другую лігу[3]. Пазней «Смалявічы» пацвердзілі, што клуб усё ж не прыме ўдзел у Першай лізе і згуляе ў Другой лізе[4]. Доўгі час заставаўся пад пытаннем удзел у Першай лізе мікашэвіцкага «Граніта», бо ў сакавіку каманда так і не выйшла з адпачынку. Такім чынам, колькасць патэнцыйных удзельнікаў скарачалася да 12.

2 красавіка 2021 года было афіцыйна абвешчана, што ў Першай лізе ў сезоне 2021 згуляе 12 каманд[5], што стала найменшай колькасцю за ўсю гісторыю турніру. 5 красавіка на нарадзе з клубамі быў вызначаны фармат правядзення турніру: кожнай каманды згуляе з кожнай па тры разы, такім чынам усяго будзе праведзена 33 туры[6]. 7 красавіка адбылася жараб’ёўка турніру[7].

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

правіць

Клубы, якія папоўнілі Першую лігу

правіць

Клубы, якія пакінулі Першую лігу

правіць

 Клубы-ўдзельнікі

правіць
КлубГорадМесца ў сезоне 2020СтадыёнУмяшчальнасць
АрсеналДзяржынск04«РЦАР-БДУ, Мінск1500
БаранавічыБаранавічы24 у Другой лізе«Лакаматыў»3750
БелшынаБабруйск-15 у Вышэйшай лізе«Спартак»
імя Пракапенкі
3700
1500
ДняпроМагілёў21 у Другой лізе«Спартак»7350
КрумкачыМінск03«РЦАР-БДУ
Алімпійскі
1500
1530
ЛакаматыўГомель05«СДЮШАР-81500
ЛідаЛіда07«Старт»
«Юнацтва»
2960
2965
НафтанНаваполацк12«Атлант»5300
ОршаОрша11«Гарадскі2582
Слонім-2017Слонім08«Юнацтва»2220
ХваляПінск09«Хваля»3136
ШахцёрПетрыкаў22 у Другой лізе«Прыпяць»800

Турнірная табліца

правіць
МКамандаГВНПМячы±АЗаўвагі
1Арсенал (Дзяржынск)33208559  22+3768 Выхад у Вышэйшую лігу
2Белшына (Бабруйск)33196869  42+2763
3Крумкачы (Мінск)33179758  31+2760Стыкавыя матчы
4Хваля (Пінск)33168949  39+1056
5Дняпро (Магілёў)331510858  38+2055
6Лакаматыў (Гомель)33159956  39+1754
7Шахцёр (Петрыкаў)331371350  56−646
8Нафтан (Наваполацк)3311111144  46−244
9Орша33971741  60−1934
10Баранавічы33771938  72−3428
11Ліда33492033  75−4221
12Слонім-201733372327  62−3516

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў

правіць

1—22 туры

правіць
Дома / На выездзе1АРСБАРБШЫДМГКРУЛГМЛІДНАФОРШСЛОХВАШАП
Арсенал 5:04:10:00:20:11:12:04:13:00:22:0
Баранавічы1:2 1:11:03:11:10:41:60:31:03:30:2
Белшына2:02:0 4:11:01:14:21:12:13:10:24:1
Дняпро Магілёў1:11:01:2 2:24:01:13:06:23:11:12:3
Крумкачы0:14:30:01:0 1:04:01:06:04:24:03:2
Лакаматыў1:21:12:31:11:0 4:01:12:14:11:15:2
Ліда1:11:20:40:01:10:4 1:20:21:10:01:3
Нафтан0:12:00:00:21:22:13:2 3:12:21:42:1
Орша2:22:10:13:10:01:01:11:2 3:30:10:3
Слонім-20171:32:00:21:20:02:21:00:00:2 0:11:2
Хваля Пінск0:32:06:20:32:10:21:23:41:01:0 1:2
Шахцёр1:32:12:11:30:30:02:31:11:10:21:0

Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

23—33 туры

правіць
Дома / На выездзе1АРСБАРБШЫДМГКРУЛГМЛІДНАФОРШСЛОХВАШАП
Арсенал 2:0 0:03:23:10:04:0
Баранавічы 3:22:22:3 1:1 3:3
Белшына0:3 4:25:14:0 4:01:2
Дняпро Магілёў1:0 3:1 0:14:2 1:03:1
Крумкачы0:0 1:31:1 0:24:0 1:1
Лакаматыў0:33:1 0:02:12:1
Ліда0:12:3 1:7 3:2 1:1
Нафтан 5:1 1:10:0 0:1 1:10:3
Орша 0:31:21:4 2:1 0:0
Слонім-2017 0:2 0:1 1:22:4 0:20:1
Хваля Пінск 2:0 2:02:0 2:1 2:2
Шахцёр 1:13:22:31:22:0

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 27 лістапада 2021
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Стыкавыя матчы

правіць

Па выніках сезона клуб «Крумкачы», які заняў трэцяе месца ў Першай лізе, атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць мазырскай «Славіі» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Славія» захавала месца ў Вышэйшай лізе на наступны год.

Першы матч

правіць
2 снежня 2021
18:30
Славія (Мазыр)1:0 (0:0)Крумкачы (Мінск)Стадыён: «Юнацтва»,
Мазыр
Гледачоў: 1560
Суддзя: Віталь Севасцьянік (Гродна)
Ф. Нарх  90+2'football.by

Адказны матч

правіць
5 снежня 2021
14:00
Крумкачы (Мінск)0:0 (0:0)Славія (Мазыр)Стадыён: САК «Алімпійскі»,
Мінск
Гледачоў: 1100
Суддзя: Павел Каранец (Жодзіна)
football.by

Статыстыка ігракоў

правіць

Бамбардзіры

правіць
ІгрокКлубГалы
1 Дзяніс КазлоўскіЛакаматыў29
2 Кірыл СідарэнкаДняпро19
3 Рамазан ІсаеўБелшына17
4 Іскандар ЗарабекаўНафтан16
5 Арцём КійкоАрсенал14
6 Аляксей ЦяслюкХваля12
7 Марцін АрцюхБаранавічы11

Крыніца: Football.By

Зноскі

Спасылкі

правіць