Прыдатак яечка

Прыдатак яечка — выцягнутае ўтварэнне, якае размяшчаецца ззаду і зверху ад яечка. У прыдатка яечка праходзіць большасць семявыносных шляхоў.

Прыдатак яечка
лац.: Epididymis
Артэрыяльнае кровазабеспячэннеtesticular artery[d]
Венозны адтокpampiniform venous plexus[d]
Гамалагічна ў іншага полуepoophoron[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
1: Прыдатак яечка
2: Галоўка прыдатка
3: Дзелькі прыдатка
4: Цела прыдатка
5: Хвост прыдатка
6: Пратока прыдатка
7: Семявыносная пратока

Анатомія

правіць

У прыдатка яечка вылучаюць галоўку, цела і хвост. Галоўка прыдатка шырокая, закругленая, выступае за верхні край яечка, складаецца з 12 - 15 долек; часам на галоўцы маецца рудыментарнае пузыркпадобнае ўтварэнне - прывесак прыдатка яечка (астатак мезанефральнай пратокі). Цела прыдатка вузкае, выцягнутае, трохграневае; хвост прыдатка працягваецца семявыноснай пратокай.

Прыдатак яечка пакрыты похвавай абалонкай яечка, фармуе паміж яечкам і прыдаткам шчылінападобную пазуху. Пазуха абмежаваная зверху і знізу звязкамі прыдатка яечка.

Долькі прыдатка яечка ўпадаюць канальчыкамі ў пратоку прыдатка, які мае звілісты ход (у распраўленым выглядзе дасягае 6 - 8 м у даўжыню). Пратока прыдатка ў вобласці яго хваста пераходзіць у семявыносную пратоку.

Функцыя

правіць

Прыдатак яечка - андрагензалежны сакраторны орган.Служыць для назапашвання і даспявання сперміяў, якія набываюць здольнасць рухацца і апладняць яйкаклетку. Нізкі парцыяльны ціск кіслароду і адсутнасць фруктозы перашкаджаюць актыўнаму метабалізму ў сперміях і спрыяе доўгаму захаванню іх жыццядзейнасці.

🔥 Top keywords: