Сцяг Сейшэльскіх Астравоў

Дзяржаўны Сцяг Сейшэл - прыняты 18 чэрвеня 1996 года. Блакітны колер на сцягу адлюстроўвае неба і мора, якія атачаюць Сейшэльскія астравы, жоўты - сонца, якое надае лёгкасць быцця, чырвоны колер адлюстроўвае ў сімвалічнай форме адзінства людзей і іх імкненне працаваць дзеля міру, адзінства і любові, белы ўяўляе вяршэнства права, зялёны - зямлю і навакольную жывую прыроду.

Сцяг Рэспублікі Сейшэлы
Зацверджаны18 чэрвеня 1996
ПрапорцыяМаленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 1:2

Колеры сцяга

правіць
СініЖоўтыЧырвоныБелыЗялёны
RGB0-63-135252-216-86214-40-40255-255-2550-122-61
HTML#003F87#FCD856#D62828#FFFFFF#007A3D

Гісторыя

правіць

Першапачатковы сцяг быў прыняты 29 чэрвеня 1976 года. Прыкладна праз год пасля гэтага адбыўся пераварот і быў прыняты сцяг Аб'яднанай народнай партыі Сейшэлаў, які праіснаваў да 1996 года.