Сыктыўдзінскі раён

Сыктыўдзінскі раён (руск.: Сыктывдинский район, комі: Сыктывдін район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.

Сыктыўдзінскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 21 442 чал. (2024)[3]
Плошча
  • 7 405 км²
Сыктыўдзінскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Раён размешчаны на заходнім поўдні рэспублікі. Мяжуе з Вусць-Вымскім, Княжпагосцкім, Корткераскім, Сысальскім, Кайгародскім рэспублікі Комі, а таксама з Ленскім раёнам Архангельскай вобласці. Тэрыторыя раёну з усіх бакоў атачае сталіцу рэспублікі горад Сыктыўкар. Плошча раёна складае 7405 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вычагда і Сысала.

Гісторыя

правіць

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года ў складзе тагачаснай Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран).

Дэмаграфія

правіць

Насельніцтва раёна складае 24 746 чалавек. Насельніцтва раёна ў асноўным складаюць комі-зыране і рускія. Большасць вернікаў — праваслаўныя.

Адміністрацыйны падзел

правіць

У склад раёна ўваходзяць 13 сельскіх паселішчаў.

НазваАдміністрацыйны цэнтр
Выльгорцкае с/пс. Выльгорт
Зелянецкае с/пс. Зелянец
Лэзымскае с/пс. Лэзым
Мандацкае с/пп. Мандач
Нюўчымскае с/пп. Нюўчым
Озельскае с/пс. Озел
Пажгінскае с/пс. Пажга
Палевіцкае с/пс. Палевіцы
Слудскае с/пс. Слудка
Часаўскае с/пс. Часава
Шошкінскае с/пс. Шошка
Ыбскае с/пс. Ыб
Яснэгскае с/пп. Яснэг

Транспарт

правіць

Праз раён праходзіць адзіная ў рэспубліцы Комі расійская аўтатраса федэральнага значэння — Р-176 «Вятка», якая звязвае Сыктыўкар і Кіраў. Таксама ў раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць пасёлкі Яснэг і Нюўчым з навакольнымі паселішчамі.

Зноскі

Спасылкі

правіць

Шаблон:Рэспубліка Комі