Сэм Бэйрд

Сэм Бэйрд (англ.: Sam Baird; нар. 17 чэрвеня 1988, Афкулм, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Удзельнік 1/8 фіналу чэмпіянату свету 2016 года і яшчэ чатырох рэйтынгавых турніраў. Уваходзіць у топ-48 сусветнага рэйтынгу.

Сэм Бэйрд
Снукер
Снукер

англ.: Sam Baird
Фота
 
Дата нараджэння:17 чэрвеня 1988(1988-06-17) (36 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Англія
Вядучая рука:правая
Прафесійная кар’ера:2009/2010, 2011–...
Найвышэйшы рэйтынг:43 (11.07.201601.08.2016)
Цяперашні рэйтынг:46 (5 снежня 2016)
Прызавыя грошы:> £170,000
Найвышэйшая серыя:142 (Чэмпіянат свету 2013 (квал.))
Колькасць соценных серый:76
Лепшы рэйтынгавы вынік:1/8 фіналу
(Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2013,
International Championship 2014,
Чэмпіянат свету 2016,
Пол Хантэр Класік 2016,
International Championship 2016)
Перамогі на турнірах
Чэмпіянат свету:1/8 фіналу (2016)

Пачаў прафесійную кар'еру ў 2009 годзе ва ўзросце 21 года, але пратрымаўся ў мэйн-туры толькі адзін сезон, вярнуўшыся туды ў сезоне 2011/2012. У 2012 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса, а ў сезоне 2012/2013 упершыню выйшаў у 1/8 фіналу турніру рэйтынгавага ўзроўню на адкрытым чэмпіянаце Уэльса, дзе саступіў Роберту Мілкінсу (2:4), пасля чаго дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, дзе ў першым раундзе быў пераможаны Сцюартам Бінэмам (2:10). У сезоне 2013/2014 дайшоў да чвэрцьфіналу нізкарэйтынгавага кубку памяці Кей Сюзан і да паўфіналу нізкарэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Гдыні, а ў наступным сезоне ў другі раз дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва на турніры International Championship, дзе саступіў Марку Уільямсу (4:6). У сезоне 2015/2016 дайшоў да другога нізкарэйтынгавага паўфіналу на адкрытым чэмпіянаце Балгарыі і ўпершыню ўвайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, а таксама ў другі раз патрапіў у асноўную стадыю сусветнага першынства, дзе перамог Майкла Уайта ў першым раундзе (10:7), у трэці раз выйшаўшы ў стадыю 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру, дзе прайграў будучаму пераможцу Марку Сэлбі (11:13), пасля чаго падняўся на найвышэйшае для сябе 46-е месца ў рэйтынгу. У сезоне 2016/2017 у чацвёрты раз дайшоў да 1/8 фіналу на рэйтынгавым Пол Хантэр Класік, дзе зноў саступіў будучаму пераможцу Марку Сэлбі (2:4) і да 1/8 фіналу на International Championship, дзе прайграў Шону Мёрфі (1:6).

У агульнай колькасці займаў 43-і радок у сусветным рэйтынгу менш за месяц. За сваю прафесійную кар'еру аформіў больш за 70 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-80 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 150 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-150 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Выступы на прафесійных снукерных турнірах

правіць
Турнір2009/
2010
2010/
2011
2011/
2012
2012/
2013
2013/
2014
2014/
2015
2015/
2016
2016/
2017
Рэйтынг[вт 1][вт 2][вт 1][вт 1]80[вт 1]7246
Рэйтынгавыя турнірыП:П[вт 3]
Рыга Мастэрс[вт 4]Турнір не праводзіўсяНРТ1/320:1[вт 5]
Адкрыты чэмпіянат ІндыіТурнір не праводзіўся1/641/32НП1/162:2
World Open[вт 6]1/481/48УКР1/401/64НП1/640:1
Пол Хантэр КласікНізкарэйтынгавы турнір1/83:1[вт 5]
Шанхай Мастэрс1/481/481/481/321/321/481/480:0
Еўрапейскі МастэрсТурнір не праводзіўся1/640:0
Адкрыты чэмпіянат АнглііТурнір не праводзіўся1/640:1
International ChampionshipНе праводзіўся1/401/641/81/641/84:2
Адкрыты чэмпіянат Паўночнай ІрландыіТурнір не праводзіўся1/162:1
Чэмпіянат Вялікабрытаніі1/401/401/481/641/641/641/321:4
Адкрыты чэмпіянат ШатландыіНПНРТНе праводзіўся1/640:1[вт 5]
German MastersНП1/481/321/641/321/641/640:0
Сусветнае Гран-прыТурнір не праводзіўсяНР0:0
Адкрыты чэмпіянат Уэльса1/481/161/81/321/161/325:5
Shoot-OutНярэйтынгавы турнір0:0[вт 5]
Адкрыты чэмпіянат ГібралтараТурнір не праводзіўсяНРТ0:0[вт 5]
Players Championship[вт 7]НП1/161/160:2
Адкрыты чэмпіянат Кітая1/241/481/48УКР1/641/320:2
Чэмпіянат свету1/401/321/481/161/641/401/81:2
Статыстыка выступаў на рэйтынгавых турнірахВынік
Колькасць згуляных турніраў[вт 8]0022455826
Колькасць тытулаў000000000
Колькасць выхадаў у фінал000000000
Перамогі – Паразы[вт 3]0:00:00:21:21:46:52:59:819:26
Былыя рэйтынгавыя турнірыП:П[вт 3]
Адкрыты чэмпіянат АўстралііНП1/401/321/481/321/32НП0:0
Усі КласікНР1/481/641/16НП1:1
Былыя нярэйтынгавыя турнірыП:П (Н)
Shoot-OutНП1/81/32РТ2:2[вт 9]
Кваліфікацыя да Мастэрс1/24Турнір не праводзіўся0:1



  1. а б в г Пачаткоўцы мэйн-туру не маюць рэйтынгу.
  2. Не з'яўляўся ўдзельнікам мэйн-тура.
  3. а б в Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку).
  4. Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Рыгі» (2014/2015–2015/2016)
  5. а б в г д Лічацца толькі матчы, згуляныя ў рэйтынгавых розыгрышах турніру.
  6. Турнір меў назву Гран-пры (2009/2010).
  7. Турнір меў назвы «Фінал Players Tour Championship» (2010/2011), «Гранд-фінал PTC» (2011/2012–2012/2013) і «Players Championship Grand Final» (2013/2014) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з'яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.
  8. Лічыцца колькасць турніраў, дзе гулец выступаў у асноўнай стадыі (турніры, дзе гулец прайграў у кваліфікацыі не ўваходзяць у статыстыку)
  9. Лічацца толькі матчы, згуляныя ў нярэйтынгавых розыгрышах турніру

Перамогі над гульцамі з топ-10

правіць
Сезон2015/
2016
2016/
2017
Вынік
Колькасць101


#ГулецРТурнірСтадыяЛікРэйтынг
Бэйрда
2015/2016
1 Джад Трамп5Адкрыты чэмпіянат Балгарыі, Сафія, Балгарыя1/44:168

Брэйкі, вышэйшыя за 140 ачкоў

правіць
Легенда
140Серыя стала найвышэйшай на турніры
140Серыя з'яўляецца рэкорднай для снукерыста


НумарСезонТурнірСтадыяАпанентСерыяФрэймФЛ
12011/2012Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2012 (квал.)1/48 фіналу Пасакорн Суванават1411Перамога (4:1)
22012/2013Чэмпіянат свету 2013 (квал.)1/24 фіналу Джо Пэры14212Перамога (10:3)

Зноскі

Спасылкі

правіць