Сяргей Кожан

латвійскі футбаліст і трэнер

Сяргей Кожан (нар. 16 лютага 1986, Рыга) — латвійскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Аўда».

Футбол
Сяргей Кожан
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся16 лютага 1986(1986-02-16)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства Латвія
Рост192 см
Вага87 кг
Пазіцыяабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубЛатвія Аўда
Пасадатрэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2009 Латвія Сконта (Рыга)51 (5)
2009—2012 Польшча Лехія (Гданьск)42 (1)
2012 Беларусь Шахцёр (Салігорск)0 (0)
2013 Беларусь Славія (Мазыр)5 (0)
2013—2014 Латвія Сконта (Рыга)15 (2)
2014 Польшча ГКС Тыхы11 (0)
2015 Літва Шаўляй7 (0)
2015 Польшча Бытовія (Бытаў)4 (0)
2016 Латвія Спартак (Юрмала)7 (0)
2016 Латвія Рыга2 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2004Латвія Латвія (да 17)3 (0)
2006—2008Латвія Латвія (да 21)4 (0)
Трэнерская кар’ера
2020—2021 Латвія Аўда (Кекава)
2022— Латвія Аўда (Кекава)трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера

правіць

Пачынаў кар’еру ў рыжскім «Сконта», потым гуляў за гданьскую «Лехію». Другую палову 2012 года правёў у складзе салігорскага «Шахцёра», але ні разу не з’явіўся на полі. У сакавіку 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»[4], але ўжо ў ліпені 2013 года пакінуў мазырскі клуб[5]. У жніўні 2013 года вярнуўся ў «Сконта».

У 2014—2015 гадах гуляў у Польшчы і Літве, у 2016 года зноў апынуўся ў Латвіі, пачаўшы сезон у складзе юрмальскага «Спартака», пазней перайшоў у «Рыгу», у складзе якой завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

правіць

Гуляў за моладзевую зборную Латвіі.

Трэнерская кар’ера

правіць

У 2020—2021 гадах быў галоўным трэнерам клуба «Аўда», а з пачатку 2022 года стаў працаваць памочнікам галоўнага трэнера.

Дасягненні

правіць

Зноскі

  1. Sergejs Kozans // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. SERGEJS KOZANS // Argentine Soccer Database
  3. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  4. Кожан, Човин и Рахманов стали игроками «Славии» Архівавана 1 верасня 2017.
  5. Футбол. Сергей Кожан покинул "Славию"