Сяргей Мошнікаў

эстонскі футбаліст

Сяргей Мошнікаў (эст.: Sergei Mošnikov; нар. 7 студзеня 1988, Пярну) — эстонскі футбаліст, паўабаронца клуба «Левадыя U21» з Таліна і былы ігрок нацыянальнай зборнай Эстоніі.

Футбол
Сяргей Мошнікаў
Нарадзіўся7 студзеня 1988(1988-01-07)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Эстонія
Рост177 см
Вага74 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубЭстонія Левадыя U21
Маладзёжныя клубы
Эстонія Пярну
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Эстонія Вапрус (Пярну)7 (0)
2005—2006 Нідэрланды Херэнвен0 (0)
2006—2011 Эстонія Флора (Талін)157 (31)
2012 Польшча Погань (Шчэцін)2 (0)
2013 Польшча Гурнік (Забжэ)18 (1)
2014 Казахстан Кайсар (Кызыларда)18 (0)
2014 Эстонія Флора (Талін)7 (0)
2015 Казахстан Табол (Кастанай)5 (1)
2016 Эстонія Інфанет (Талін)28 (6)
2017 Беларусь Мінск11 (1)
2017 Фінляндыя ПС Кемі15 (3)
2018 Польшча Гурнік (Лэнчна)14 (2)
2018 Казахстан Шахцёр (Караганда)9 (0)
2019 Літва Паланга23 (1)
2020—2023 Эстонія Пайдэ114 (13)
2024— Эстонія Левадыя U21 (Талін)8 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Эстонія Эстонія (да 17)2 (0)
2006 Эстонія Эстонія (да 19)4 (1)
2006—2010 Эстонія Эстонія (да 21)24 (2)
2011—2012 Эстонія Эстонія (да 23)2 (0)
2010—2018 Эстонія Эстонія35 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 мая 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера

правіць

Пачынаў займацца футболам у клубе «Пярну», пазней далучыўся да іншага клуба з роднага горада — «Вапруса». У 2005—2006 гадах гуляў за юнацкую каманду нідэрландскага «Херэнвена». Улетку 2006 года вярнуўся ў Эстонію, стаўшы іграком «Флоры». У складзе сталічнага клуба двойчы здабыў тытул чэмпіёна Эстоніі, тройчы выйграў кубак краіны.

У снежні 2011 года далучыўся да клуба другога польскага дывізіёна «Погань». Па выніках сезона 2011/12 «Погань» атрымала месца ў Экстраклясе, але эстонскі паўабаронца не згуляў ніводнага матча. У пачатку 2013 года, згуляўшы за «Погань» толькі ў двух матчах, перайшоў у «Гурнік», аднак у канцы таго ж года пакінуў клуб.

У лютым 2014 года далучыўся да казахстанскага «Кайсара». У верасні таго ж года вярнуўся ў «Флору», падпісаўшы кантракт да канца сезона. У лютым 2015 года зноў накіраваўся ў Казахстан, стаўшы іграком «Табола», аднак ужо ўлетку з-за траўмы пакінуў каманду. У лютым 2016 года прыняў прапанову стаць іграком талінскага «Інфанета», якому дапамог у сезоне 2016 выйграць свой першы тытул чэмпіёна Эстоніі.

У лютым 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск»[3]. Спачатку трывала выхадзіў у стартавым складзе мінчан, але ў чэрвені перастаў з’яўляцца на полі. У ліпепі 2017 года кантракт з «Мінскам» па пагадненні бакоў быў разарваны[4], і неўзабаве паўабаронца стаў іграком фінскага клуба «ПС Кемі». Па заканчэнні сезона 2017 пакінуў каманду.

У сакавіку 2018 года стаў іграком «Гурнік» з Лэнчны, які выступаў у Першай лізе Польшчы. Пасля вылету «Гурніка» ў Другую лігу ў ліпені 2018 года перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр».

У лютым 2019 года далучыўся да літоўскага клуба «Паланга». Стаў адным з лідараў каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2020 года стаў іграком клуба «Пайдэ», а ў пачатку 2024 года перайшоў у «Левадыю U21».

Міжнародная кар’ера

правіць

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Эстоніі розных узростаў. 19 чэрвеня 2010 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Эстоніі, выйшаўшы на замену ў канцы матча Балтыйскага Кубка супраць Латвіі.

Дасягненні

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Sergei Mosnikov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  3. "Минск" подписал Сергея Мошникова (руск.). football.by (15 лютага 2017). Праверана 7 мая 2024.
  4. Сергей Мошников покинул "Минск" (руск.). football.by (5 ліпеня 2017). Праверана 7 мая 2024.