Ужупіс
У́жупіс, Зарэчча (літ.: Užupis) — раён Вільні, часткова размешчаны ў Старым горадзе. Раён часта параўноўваюць з раёнам Манмартр у Парыжы. Цяпер у раёне размяшчаюцца мастацкія галерэі, майстэрні і кавярні.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e1/Vilnius_Uzupio_Respublica.jpg/220px-Vilnius_Uzupio_Respublica.jpg)
Размяшчэнне і агульная характарыстыка
правіць![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/HonestichPalace2.jpg/140px-HonestichPalace2.jpg)
Ужупіс — маленькі і ізаляваны раён. З аднаго боку ён аддзелены ад Старога гораду ракой Вілейкай, з іншай знаходзяцца высокія ўзгоркі, а з трэцяй — індустрыяльная зона, пабудаваная ў савецкія часы. У 16 стагоддзі былі пабудаваныя першыя масты цераз раку. Пераважна квартал быў населены рамеснікамі. З канца 19 стагоддзя ва Ужупісе пачалі сяліцца вайсковыя і дробныя служачыя, аднак большую частку жыхароў складала гарадская галота.
Зарачанская Рэспубліка
правіць![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/Lithuania_Vilnius_U%C5%BEupis_sign.jpg/220px-Lithuania_Vilnius_U%C5%BEupis_sign.jpg)
Зарачанская Рэспубліка — квартал у раёне Ужупіс, жыхары якога абвясцілі незалежнасць. Цяпер рэспубліка мае свой сцяг, канстытуцыю, прэзідэнта, урад і нават войска. Яны святкуюць Дзень Незалежнасці 1 красавіка, які таксама называецца Днём Ужупіса.
Вядомыя асобы
правіць- Алена Сакалова-Лекант (1891—1960) — беларуская настаўніца, грамадская дзяячка.
Спасылкі
правіць- The Republic of Užupis (англ.)