Урад Расійскай Федэрацыі

Урад Расійскай Федэрацыі — федэральны выканаўчы орган дзяржаўнай улады Расійскай Федэрацыі.

Урад Расійскай Федэрацыі
Выява лагатыпа
Эмблема Урада Расійскай Федэрацыі
Дом Урада Расійскай Федэрацыі Масква, Краснапрэсненская набярэжная, 2
Дом Урада Расійскай Федэрацыі
Масква, Краснапрэсненская набярэжная, 2
Агульная інфармацыя
КраінаРасія
ЮрысдыкцыяРасія
Дата стварэння25 снежня 1993 года[1]
Папярэдняе ведамстваСавет міністраў РСФСР
Штаб-кватэраПаштовы адрас: Краснапрэсненская набярэжная, дом 2, Масква, Расія, 103274
Колькасць супрацоўнікаў1545 (колькасць супрацоўнікаў апарату ўрада, 2020)[2]
СтаршыняМіхаіл Уладзіміравіч Мішусцін
Сайтgovernment.ru
Палітыка
Расія

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Расіі

Палітычная сістэма


Канстытуцыя Расіі


Прэзідэнт Расіі



Урад


Федэральны сход


Судовая сістэма



Федэратыўны лад


Выбары


Падсправаздачны Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі і падкантрольны Дзяржаўнай Думе.

Статус і парадак яго дзейнасці вызначаны раздзелам 6 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі і палажэннямі Федэральнага канстытуцыйнага закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі».

Паўнамоцтвы

правіць

Урад Расійскай Федэрацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, федэральных канстытуцыйных законаў, федэральных законаў і нарматыўных указаў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (артыкул 2 Закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі»).

На падставе артыкула 114 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі Урад ажыццяўляе наступныя паўнамоцтвы:

  • Распрацоўвае і прадстаўляе Дзяржаўнай думе федэральны бюджэт і забяспечвае яго выкананне; прадстаўляе Дзяржаўнай думе справаздачу аб выкананні федэральнага бюджэту; прадстаўляе Дзяржаўнай думе штогадовыя справаздачы аб выніках сваёй дзейнасці, у тым ліку па пытаннях, пастаўленых Дзяржаўнай думай;
  • Забяспечвае правядзенне ў дзяржаве адзінай фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі;
  • Забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры, навукі, адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння, экалогіі;
  • Ажыццяўляе кіраванне федэральнай уласнасцю;
  • Ажыццяўляе меры па забеспячэнню абароны краіны, дзяржаўнай бяспекі, рэалізацыі знешняй палітыкі дзяржавы;
  • Ажыццяўляе меры па забеспячэнню законнасці, правоў і свабод грамадзян, ахове ўласнасці і грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю;
  • Ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй Расійскай Федэрацыі, федэральнымі законамі, указамі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

На падставе i ў выкананне Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, федэральных законаў, нарматыўных указаў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Урад выдае пастановы і распараджэнні, забяспечвае іх выкананне. Падзаконныя пастановы і распараджэнні ўрада абавязковыя да выканання ў Расійскай Федэрацыі. Пастановы і распараджэнні Урада ў выпадку іх супярэчнасці Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, федэральным законам і ўказам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі могуць быць адмененыя прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі.

Асабісты прыём грамадзян членамі Урада ажыццяўляюцца ў парадку арт. 126 Пастановы Урада РФ ад 01.06.2004 № 260 «Аб Рэгламенце Урада Расійскай Федэрацыі і Палажэнні аб Апараце Урада Расійскай Федэрацыі» і арт. 13 Федэральнага Закона № ФЗ-59 «Аб парадку разгляду зваротаў грамадзян РФ»[3][4].

Склад Урада Расійскай Федэрацыі

правіць

Урад Расійскай Федэрацыі складаецца са Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі, намеснікаў Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі і федэральных міністраў. Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі прызначаецца Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі са згоды Дзяржаўнай Думы. У выпадку трохкратнага адхілення Дзяржаўнай Думай прадстаўленых кандыдатур Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі прызначае Старшыню Урада Расійскай Федэрацыі, распускае Дзяржаўную Думу і прызначае новыя выбары. Прэзідэнт Расіі не мае права распускаць Дзяржаўную думу на гэтай падставе на працягу апошніх шасці месяцаў дзеяння яго паўнамоцтваў, у перыяд дзеяння ваеннага або надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, а таксама ў выпадку ініцыявання Дзяржаўнай думай працэдуры адхілення прэзідэнта ад пасады ў парадку імпічменту. Намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі і федэральныя міністры прызначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад пасады Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі па прапанове Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі.Структура федэральных органаў выканаўчай улады (Урада Расійскай Федэрацыі) зацвярджаецца ўказам Прэзідэнта Расіі на падставе прапановы Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі, якая накіроўваецца на працягу тыднёвага тэрміну пасля яго прызначэння (арт. 112 Канстытуцыі Расійскай федэрацыі). У выніку адміністрацыйнай рэформы 2004 года быў удакладнены статус і размеркаванне функцый паміж федэральнымі міністэрствамі, федэральнымі службамі і федэральнымі агенцтвамі. Акрамя таго, федэральныя органы выканаўчай улады падзеленыя на тыя, што знаходзяцца ў падпарадкаванні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (г.зв. «сілавыя ведамствы») і ўрада Расійскай Федэрацыі.

Члены ўрада

правіць
ПасадаПартрэтІмя і прозвішчаПартыяДата ўступлення
на пасаду

Старшыня ўрада Расійскай Федэрацыі

Міхаіл МішусцінБеспартыйны16 студзеня 2020
Намеснікі старшыні ўрада
Першы намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі

па пытаннях фінансава-эканамічнай палітыкі

Андрэй БелавусаўБеспартыйны21 студзеня 2020
Намеснік старшыні ўрада — Кіраўнік апарата ўрада Дзмітрый Грыгарэнка21 студзеня 2020
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі

па пытаннях культуры, турызму і спорту

Дзмітрый Чарнышэнка21 студзеня 2020
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі

па пытаннях сацыяльнай палітыкі

Таццяна ГолікаваАдзіная Расія18 мая 2018
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі

па пытаннях будаўніцтва, ЖКГ і рэгіянальнага развіцця

Марат Хуснулін21 студзеня 2020
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі

па пытаннях транспарту, сувязі і цыфравізацыі эканомікі

Вікторыя Абрамчанка21 студзеня 2020
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі

па пытаннях абаронна-прамысловага комплексу і ракетна-касмічнай галіны

Юрый БарысаўБеспартыйны18 мая 2018
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі

па пытаннях аграпрамысловага комплексу, прыродных рэсурсаў і экалогіі

Аляксей Аверчук21 студзеня 2020
Намеснік старшыні ўрада — паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта РФ у Далёкаўсходняй федэральнай акрузе Юрый ТрутнеўАдзіная Расія31 жніўня 2013
Міністры

Міністр унутраных спраў

Уладзімір КалакольцаўАдзіная Расія21 мая 2012

Міністр па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў

Яўген ЗінічаўБеспартыйны18 мая 2018

Міністр аховы здароўя

Міхаіл Мурашка21 студзеня 2020

Міністр замежных спраў

Сяргей ЛаўроўАдзіная Расія9 сакавіка 2004

Міністр культуры

Вольга Любімава21 студзеня 2020

Міністр абароны

Сяргей ШайгуАдзіная Расія6 лістапада 2012

Міністр асветы

Сяргей Краўцоў21 студзеня 2020

Міністр навукі і вышэйшай адукацыі

Валерый Фалькоў21 студзеня 2020

Міністр па развіцці Далёкага Усходу і Арктыкі

Аляксандр КазлоўАдзіная Расія18 мая 2018

Міністр прыродных рэсурсаў і экалогіі

Дзмітрый КабылкінАдзіная Расія18 мая 2018

Міністр прамысловасці і гандлю

Дзяніс МантураўАдзіная Расія21 мая 2012

Міністр лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый

Максут Шадаеў21 студзеня 2020

Міністр сельскай гаспадаркі

Дзмітрый ПатрушаўБеспартыйны18 мая 2018

Міністр будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Уладзімір ЯкушаўАдзіная Расія18 мая 2018

Міністр спорту

Алег Матыцін21 студзеня 2020

Міністр транспарту

Яўген ДзітрыхБеспартыйны18 мая 2018

Міністр працы і сацыяльнай абароны

Антон Кацякоў21 студзеня 2020

Міністр фінансаў

Антон СілуанаўАдзіная Расія16 снежня 2011

Міністр эканамічнага развіцця

Максім РашэтнікаўАдзіная Расія21 студзеня 2020
Міністр энергетыкі Аляксандр НовакАдзіная Расія21 мая 2012

Міністр юстыцыі

Канстанцін ЧуйчанкаАдзіная Расія21 студзеня 2020

Зноскі