ФК Арсенал Дзяржынск

беларускі футбольны клуб

«Арсенал» — беларускі футбольны клуб з горада Дзяржынск, заснаваны ў 2019 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Арсенал Дзяржынск
ФК Арсенал Дзяржынск.gif
Заснаваны2019
ГорадДзяржынск, Беларусь
СтадыёнРЦАР-БДУ, Мінск
Умяшчальнасць: 1500
Галоўны трэнерВячаслаў Вашкевіч
ЧэмпіянатВышэйшая ліга
2023 1 месца ў Першай лізе
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя

правіць

Аб стварэнні новага клуба пад назвай «Арсенал» стала вядома ў студзені 2019 года[1]. Фундатарамі новага клуба сталі беларускі прадпрымальнік Аляксей Меляшкевіч і шведскі бізнесмен Алекс Русхольм, прэзідэнт шведскага футбольнага клуба «АФК Эскільстуна»[2]. Каманда, складзеная ў асноўным з нядаўніх дублёраў клубаў Вышэйшай лігі, а таксама з некалькіх вопытных ветэранаў і мясцовых ігракоў, адразу заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Каманда паспяхова прайшла дыстанцыю, выйграла барацьбу з «Ашмянамі-БДУФК» за першы радок і стала чэмпіёнам Другой лігі.

У 2020 годзе каманда працягвала камплектавацца маладымі ігракамі, а таксама некалькімі вопытнымі выканаўцамі. З-за неадпаведнасці стадыёна ў Дзяржынску патрабаванням хатнія матчы «Арсенал» праводзіў на стадыёне РЦАР-БДУ ў Мінску. Каманда добра пачала выступленне ў Першай лізе, доўгі час вёў барацьбу за высокія месцы і магчымы выхад у Вышэйшую лігу, але пазней стаў саступаць канкурэнтам і ў выніку стаў чацвёртым. У верасні пасаду галоўнага трэнера пакінуў Сяргей Ясковіч, замест яго кіраваць камандай стаў абаронца Павел Кірыльчык.

У сезоне 2021 камандай працягваў кіраваць Павел Кірыльчык. Хатнія матчы «Арсенал» стаў праводзіць на стадыёне «Гарадзея». Каманда хутка захапіла лідарства ў табліцы і, нягледзячы на шэраг няўдалых адрэзкаў, захавала першы радок да канца турніру і выйшла ў Вышэйшую лігу.

У сезоне 2022 клуб захаваў асноўных ігракоў. У Вышэйшай лізе клуб стаў адным з аўтсайдараў і доўгі час ішоў у зоне вылету, аднак паспяховы фініш дазволіў скончыць чэмпіянат на 14-м месцы з 16. У стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон «Арсенал» саступіў рагачоўскаму «Макслайну» (3:2, 1:3) і выбыў у Першую лігу.

У пачатку 2023 года новым трэнерам каманды стаў Сяргей Паўлюковіч, якога ў ліпені замяніў Аляксандр Бразевіч. «Арсенал» выдатна пачаў сезон у Першай лізе, здабыўшы перамогі ў першых дзесяці турах, і ў далейшым захаваў першы радок да канца турніру, за тры туры да фінішу забяспечыўшы вяртанне ў Вышэйшую лігу.

Цяперашні склад

правіць

Станам на красавік 2024 года[3].

Паз.ІмяНар.
1 БрІван Санько1999
35 БрАляксей Васільеў2004
50 БрМацвей Каўрук2005
БрМаксім Плотнікаў1998
4 АбВадзім Мілюцін2002
5 АбЭдуард Жаўнераў1987
20 АбМікіта Халімончык2000
59 АбЯгор Погастнаў (у арэндзе з «Лакаматыва» Масква)2004
66 АбАрсеній Агееў2004
72 АбАляксандр Пазняк1994
8 ПАВадзім Аруцюнян2005
10 ПААндрэй Леўкавец1996
Паз.ІмяНар.
11 ПАЮрый Лавец1996
13 ПАІван Арашкевіч2005
15 ПАЯгор Бабіч2001
47 ПАДаніла Гадзяеў (у арэндзе з «Лакаматыва» Масква)2004
51 ПААляксандр Скшынецкі (капітан)1990
77 ПАЯўген Сакута2000
80 ПАСтаніслаў Атрашкевіч2002
7 НапДзмітрый Радзікоўскі (у арэндзе з «Лакаматыва» Масква)2005
9 НапРуслан Мялкоўскі2006
25 НапДзмітрый Мацяш2000
34 НапАрцём Пятрэнка2000
39 НапМацвей Герасімаў2001

Трэнерскі штаб

правіць

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

правіць
СезонЛігаМГВНПГалыАчкіКубакЗаўвагі
2019Другая (Д3)1282512119–14761/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2020Першая (Д2)426137641–2846Чвэрцьфінал
2021Першая (Д2)133208559–22681/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2022Вышэйшая (Д1)1430581718–42231/8 фіналу
Пераходныя матчы[A]21014–5 Вылет у Першую лігу
2023Першая (Д2)132263386–30811/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
  1. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць рагачоўскага «Макслайна», чацвёртай каманды Першай лігі 2022 (3:2, 1:3).

Галоўныя трэнеры

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць
🔥 Top keywords: