ФК Сент-Эцьен

французскі футбольны клуб

«Сент-Эцьен» (фр.: AS Saint-Étienne) — французскі футбольны клуб з горада Сент-Эцьен. Клуб быў заснаваны ў 1919 годзе. Праводзіць хатнія матчы на стадыёне «Жафруа Гішар», які размешчаны ў межах горада.

Сент-Эцьен
Logo_AS_Saint-Étienne.svg
Поўная назваAssociation Sportive Saint-Étienne Loire
Заснаваны1901
ГорадСент-Эцьен, Францыя
СтадыёнЖафруа Гішар
Умяшчальнасць: 42 000
УладальнікLarry Tanenbaum[d]
ПрэзідэнтIvan Gazidis[d]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатЛіга 2
2022/238 месца
СайтАфіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Сент-Эцьен» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у гісторыі французскага футбола, маючы на сваім рахунку 10 чэмпіёнскіх тытулаў, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам сярод усіх французскіх клубаў, а таксама шэсць перамог у розыгрышы Кубка Францыі. Галоўным супернікам клуба з’яўляецца «Алімпік», які базуецца ў суседнім горадзе Ліён. Дэрбі паміж абодвума клубамі мае назва Дэрбі дзю Рон. У 2009 годзе клуб дапоўніў сваю структуру жаночым футбольным клубам.

У клубе бліскалі такія зоркі міжнароднага футбола, як Эмэ Жаке, Жак Санціні, Ларан Блан і Мішэль Плаціні, амаль кожны з якіх прыцягваўся да французскай нацыянальнай зборнай у якасці іграка ці трэнера.

Гісторыя

правіць

Раннія гады

правіць

Гісторыя «Сент-Эцьена» пачалася ў 1919 годзе, калі супрацоўнікі супермаркета сеткі «Groupe Casino» стварылі футбольную каманду пад назвай «Amicale des Employés de la Société des Magasins Casino» (ASC). Каманда прыняла рашэнне выступаць у форме зялёнага колеру, якую супрацоўнікі апраналі на працы ў «Casino». У 1920 годзе з-за забароны Федэрацыі футбола Францыі на выкарыстанне таварных знакаў у назве каманд, клуб змяніў сваю назву на «Amical Sporting Club», каб захаваць абрэвіятуру ASC, а пасля зліцця з іншым мясцовым клубам «Stade Forézien Universitaire», змяніў сваю назву на «Association sportive Stéphanoise» (ASS). У 1927 годзе прэзідэнтам клуба быў абраны П’ер Гішар — сын Жафруа Гішара, які быў заснавальнікам «Casino».

У 1930 годзе нацыянальная федэрацыя футбола дазволіла клубам мець прафесійны статус. У 1933 годзе «зялёныя» таксама атрымалі прафесійны статус і змянілі назву на цяперашную — «Association Sportive Saint-Étienne». У тым жа годзе «Сент-Эцьен» заявіўся ў новаўтвораную Лігу 2 і заняў паводле выніках сезона 1933/34 другое месца ў Паўднёвай групе. Клуб заставаўся ў Лізе 2 яшчэ чатыры сезоны, перш чым у сезоне 1938/39 дэбютаваў у Лізе 1 пад кіраўніцтвам шатландскага спецыяліста Уільяма Дакворта, скончыўшы сезон на ганаровым чацвёртым месцы. Аднак развіць поспех не атрымалася з-за пачатку Другой сусветнай вайны.

Тытулы

правіць

Склад

правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
3 АбМікаэль Надэ1999
5 ПАФларэн Тардзьё1992
6 ПАБенжамін Бушуары2001
7 ПАТама Мункундзі1991
8 АбДэніс Апія1992
9 НапІбрахім Сісако1995
10 ПАНатанаэль Мбюкю2002
11 НапІрвен Кардана1997
13 АбМахмуд Бентайг1999
14 ПАДылан Шамбо1997
16 БрБубакар Фаль2001
17 НапСтэфан Дыяра1998
18 ПАМацьё Кафаро1997
Паз.ІмяНар.
19 АбЛео Петро1997
20 НапМаксенс Рывера2002
21 АбДылан Батубінсіка1996
23 АбАнтані Брыянсон (капітан)1994
25 НапІбраіма Ваджы1995
26 ПАЛамін Фамба1998
29 ПААймен Муэфек2001
30 ПАГацье Ларсанер1997
32 НапКарым Сісэ2004
34 ПААнтуан Гацье2004
39 НапАйман Аікі2005
42 БрЭцьен Грын2000
48 АбБраян Накуэ2002

Спасылкі

правіць