ФК Спартак Масква

расійскі футбольны клуб

«Спартак» (руск.: Спартак Москва) — расійскі футбольны клуб з горада Масква. Заснаваны ў 1922 годзе. 12-разовы чэмпіён СССР, 10-разовы чэмпіён Расіі, 10-разовы ўладальнік Кубка СССР, чатырохразовы ўладальнік Кубка Расіі, уладальнік Суперкубка Расіі.

Спартак Масква
FC Spartak Moscow logo.png
Поўная назваОАО «Футбольный клуб „Спартак-Москва“»
Мянушкічырвона-белыя, «мяса»
Заснаваны18 красавіка 1922
ГорадМасква, Расія
СтадыёнАдкрыццё Арэна
Умяшчальнасць: 45 000
УладальнікЛукойл
ПрэзідэнтЯўген Мялежыкаў
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатПрэм’ер-ліга
2022/233 месца
СайтАфіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Гісторыя

правіць

1922—1935

правіць
«МГС» у 1922 годзе
Пастанова аб стварэнні таварыства «Спартак»

Папярэднік «Спартака» МГС быў заснаваны 18 красавіка 1922 года спартсменамі з маскоўскага раёна Чырвоная Прэсня, паводле прапановы Івана Арцем’ева[1]. Група энтузіястаў, з Арцем’евым на чале, атрымала дазвол на злом некалькіх закінутых дамоў у раёне Прэсненскай заставы для наступнага будаўніцтва стадыёну. У 1922 годзе ўжо былі гатовыя трыбуны, агароджы, распранальні і само поле. Паралельна адбылася рэарганізацыя двух фізкультурных калектываў: «Рускага гімнастычнага таварыства» і «Таварыства фізічнага выхавання» Прэсненскага футбола, то бок, іх пераўтварылі ў «Маскоўскі гурток спорту» (МГС). Тады ж у каманду прыйшлі браты Старасціны (Мікалай, Аляксандр, Андрэй і Пётр), з якімі звязана вялізная частка гісторыі «Спартака». Назва будучай каманды выклікала бурныя спрэчкі, і ў рэшце рэшт спыніліся на кампрамісным варыянце — «Маскоўскі гурток спорту Чырвонапрэсненскага раёна» («МГС»), але ўжо праз год клуб быў перайменаваны ў «Чырвоную Прэсню», як і прапаноўвалася першапачаткова Арцем’евым. Да 1935 года каманда выступала пад назвамі «Чырвоная Прэсня», «Харчавік» і «Промкааперацыя».

Папярэднікі «Спартака» выступалі ў чэмпіянаце Масквы — першы год у класе «Б», але заняўшы першае месца як у вясновым, гэтак і восеньскім турнірах, каманда патрапіла ў клас «А», спаборніцтва ў якім адразу ж выйграла. Усяго ў 1923—1935 гадах каманда чатыры разы перамагала ў першынстве Масквы, і пяць разоў станавілася першай у «клубным заліку» — комплексным паказчыку, які ўлічваў акрамя вынікаў гульняў яшчэ і выступленні малодшых каманд, статыстычныя паказчыкі, гульнявую дысцыпліну і агульную працу спартыўнай секцыі.

19 красавіка 1935 года Камітэт па фізічнай культуры i спорце пры Савеце Міністраў СССР зацвердзіў Статут новага таварыства «Спартак».

Візітоўка

правіць

Эмблема клуба

правіць

Эмблемай таварыства «Спартак» з моманту яго стварэння ў 1935 годзе быў прыдуманы Н. П. Старасціным чырвоны ромб з белай акантоўкай і літарай «С» ў цэнтры, праз якую праходзіць белая паласа.

Форма

правіць

Традыцыйныя колеры «Спартака» — чырвоны і белы, класічная размалёўка формы ўяўляе сабой чырвоныя футболкі з белай папярочнай паласой на грудзях, белыя трусы, чырвоныя гетры з белай паласой. Адсюль ідзе мянушка каманды — «чырвона-белыя». Упершыню каманда выйшла на поле ў чырвоных майках з белай папярочнай паласой вясной 1934 года.

Хатняя форма

правіць
1922-1925
1926
1927
1928-1930
1934
1935
1936-1938
1939-1952
53-57, 71-72, 77-78
1958-70, 1973-75
1976, 79, 82, 90
80-81, 83-84, 87-88
1985
1986
1989
1991
1992
1993
1994
1996
1995, 1997
1998
1999
2000
2001
2006
2007
2008
2009
2010
2011/12
2012/13
2013/14
2014/15
2015/16

Гасцявая форма

правіць
1938-1941
1941-1946
1947-1948
1949-1951
1955, 1957-77
1956
1978-83, 1985
1984
1984 (запасная)
1986
1987-1990
1988
1988 (запасная)
1989
1991
1992
1993
1994
1995
1996
1997
1998
1998 (запасная)
1999
2000
2000 (запасная)
2001
2001 (запасная)
2006
2007
2008
2009-2010
2011/12
2011/12 (запасная)
2012/13
2012/13 (запасная)
2013/14
2014/15
2015/16

Склад

правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
2 АбАлег Рабчук1998
4 АбАлексіс Дуартэ2000
5 АбЛеон Класен2000
6 АбСрджан Бабіч1996
7 НапАляксандр Собалеў1997
8 ПАВіктар Мозес1990
9 НапМанфрэд Угальдэ2002
10 НапКвінсі Прамес1992
14 АбГеоргій Джыкія (капітан)1993
17 ПААнтон Зінькоўскі1996
18 ПАНаіль Умяраў2000
19 НапХесус Медына1997
20 АбТомаш Таварыш2001
22 ПАМіхаіл Ігнатаў2000
Паз.ІмяНар.
23 АбМікіта Чарноў1996
25 ПАДаніл Пруцаў2000
35 ПАКрыстафер Мартынш1997
39 АбПавел Маслаў2000
47 ПАРаман Зобнін1994
57 БрАляксандр Селіхаў1994
68 АбРуслан Літвінаў2001
77 ПАТэа Бангонда1995
82 ПАДанііл Хлусевіч2001
87 ПАДанііл Зорын2004
88 БрІлья Свіноў2000
97 ПАДанііл Дзянісаў2002
98 БрАляксандр Максіменка1998

Крыніцы

правіць
  1. Нисенбойм Э., Расинский В. Спартак Москва. Официальная история 1922—2002. — Москва: МС Медиа, 2002. — С. 10-14. — 870 с. — ISBN 5-902215-01-3

Спасылкі

правіць