ФК Спартак Шклоў

беларускі футбольны клуб

«Спартак» — беларускі футбольны клуб з горада Шклоў. Заснаваны ў 1992 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Спартак
ФК Спартак Шклоў.gif
Заснаваны1992
ГорадШклоў, Беларусь
Стадыён«Спартак»
Умяшчальнасць: 2500
Галоўны трэнерДзмітрый Цярэнцьеў
ЧэмпіянатДругая ліга
20237 месца ў Магілёўскім дывізіёне

Гісторыя

правіць

«Спартак» доўгі час гуляў у Другой лізе, некаторы час шклоўскі клуб быў фарм-клубам магілёўскага «Дняпра».

Доўгі час «Спартак» быў трывалым прэтэндэнтам на павышэнне, і ў рэшце рэшт клуб трапіў у Першую лігу. Але, правёўшы там два сезоны, вярнуўся ў Другую лігу. У 2010 годзе клуб па фінансавых прычынах перайшоў у чэмпіянат Магілёўскай вобласці[1].

У красавіку 2014 года, пасля трох гадоў адсутнасці на рэспубліканскай арэне, шклоўскі клуб зноў стаў удзельнікам Другой лігі[2]. У выніку каманда апынулася ў сярэдзіне табліцы, заняўшы 13 месца з 24.

У сезоне 2015 «Спартак» стаў фарм-клубам магілёўскага «Дняпра», да складу шклоўцаў далучыліся былыя дублёры магіляўчан. У Другой лізе каманда ішла ў сярэдзіне турнірнай табліцы сваёй групы і не прэтэндавала на выхад у фінальны раўнд, але здолела стварыць невялікую сенсацыю ў Кубку Беларусі, перайграўшы спачатку фаварыта Другой лігі «Узду», а потым у першым матчы 1/16 фіналу атрымаўшы валявую перамогу над чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ (2:1), хоць той і быў прадстаўлены дубліруючым складам. Гэтае паражэнне стала для барысаўчан першым у сезоне 2015.

У пачатку 2016 года «Спартак» вырашыў не заяўляцца ў Другую лігу, аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 года[3]. У 2016—2020 гадах клуб удзельнічаў у чэмпіянаце Магілёўскай вобласці, дзе ў 2019 годзе стаў чэмпіёнам.

У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Спартак» зноў далучыўся да Другой лігі.

Папярэднія назвы

правіць
  • 1992—1993: «Спартак»
  • 2001: «Дняпро»
  • 2001—2002: «Спартак-ВАР-Дняпро»
  • 2003—2004: «Спартак-ВАР»
  • 2005—2013: «Спартак»
  • з 2014: «Спартак-Шклоў»

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

правіць
СезонЛігаМГВНПГалыАчкіКубакЗаўвагі
1992Трэцяя (Д3)121528519–27121/32 фіналу
1992/93Трэцяя (Д3)1430751833–56191/32 фіналу
1996Трэцяя — Б (Д3)1426[A]00269–970
2001Другая (Д3)6341851160–3959
2002Другая (Д3)424128446–1844
2003Другая (Д3)328164860–3552
2004Другая (Д3)524144661–24461/32 фіналу
2005Другая (Д3)326154753–28491/16 фіналу
2006Другая (Д3)332254374–20791/8 фіналу
2007Другая (Д3)330204666–26641/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2008Першая (Д2)826861228–37301/32 фіналу
2009Першая (Д2)1427[B]481522–48201/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2010Другая (Д3)10341461454–59481/32 фіналу
2011Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[4]418110748–3633
2012Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[5]518100847–3430
2013Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[6]318114346–2337
2014Другая — А (Д3)722931026–3130
Матчы за 13 месца[C]1321018–4
2015Другая — А (Д3)71864824–23221/16 фіналу
Матчы за 13 месца[D]1421012–2
2016Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[7]51691635–2628
2017Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[8]41482424–2326
2018Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[9]31043321–1715
2019Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[10]112100240–830
2020Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[11]31281324–14251/32 фіналу
2021Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3)618331222–52121/64 фіналу
2022Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3)214111264–20341/64 фіналу
Другая — плэй-оф (Д3)9-1621014–5
2023Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3)41480629–25241/64 фіналу
Другая — Магілёўскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3)711003–0
  1. Каманда знялася з турніру ў другім крузе, у застаўшыхся матчах залічаны тэхнічныя паражэнні 0:3.
  2. Улічваючы дадатковы матч за права застацца ў Першай лізе супраць мазырскай «Славіі».
  3. Стыкавыя матчы супраць клуба «Клецк», які заняў 7 месца ў групе Б (6:1, 2:3).
  4. Стыкавыя матчы супраць клуба «Вертыкаль» (Калінкавічы), які заняў 7 месца ў групе Б (0:1, 2:1 — паражэнне па меншай колькасці выязных галоў).

Галоўныя трэнеры

правіць
  • Уладзімір Прыгодзіч (2001—2016)
  • Дзмітрый Цярэнцьеў (з 2021)

Вядомыя ігракі

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Шкловский "Спартак" уходит в первенство области (руск.). football.by (15 лютага 2011). Праверана 13 кастрычніка 2023.
  2. Бюро исполкома БФФ утвердило состав участников и календарь второй лиги (руск.). football.by (4 красавіка 2014). Праверана 13 кастрычніка 2023.
  3. Официально. Во второй лиге сыграют 14 команд (руск.). football.by (19 красавіка 2016). Праверана 13 кастрычніка 2023.
  4. kick-off.by
  5. kick-off.by
  6. kick-off.by
  7. kick-off.by
  8. kick-off.by
  9. kick-off.by
  10. football.by
  11. football.by