Хакаская мова

Хакаская мова — мова хакасаў. Распаўсюджана, галоўным чынам, на тэрыторыі Хакасіі і часткова ў Шарыпаўскім раёне Краснаярскага краю і Туве. Колькасць носьбітаў хакаскай мовы — 52 тыс. чал. (2002). Адносіцца да хакаска-алтайскай групы ўсходняй галіны цюркскіх моў. Дыялекты:

  • сагайскі,
  • качынскі,
  • кызыльскі,
  • шорскі.
Хакаская мова
СаманазваХакас тілі, ранее Xakas tįlį, тадар тілі
КраіныРасія
РэгіёныХакасія, Тува, Краснаярскі край
Афіцыйны статусХакасія
Арганізацыя, якая рэгулюеKhakass Research Institute of Language, Literature and History[d]
Агульная колькасць носьбітаў42 604[1]
Статусдзяржаўная мова Рэспублікі Хакасія
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Алтайская сям'я

Цюркская галіна
Хакаская група
Пісьменнасцькірыліца (Хакаскае пісьмо)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97хак 755
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3kjh
WALSkhk
Atlas of the World’s Languages in Danger481
Ethnologuekjh
ELCat2434
IETFkjh
Glottologkhak1248
Вікіпедыя на гэтай мове

Базай літаратурнай мовы з'яўляюцца сагайскі і качынскі дыялекты.

Фанетычныя рысы: 17 галосных, у тым ліку доўгія, 24 зычных. Мяккасць і цвёрдасць зычных у карэнных хакаскіх словах залежыць ад галоснага: галосным задняга рада адпавядаюць заўсёды цвёрдыя, галосным пярэдняга рада — мяккія. Мяккасць і цвёрдасць зычных не фанематычныя, таму на пісьме яны ніяк не адлюстроўваюцца.

Зноскі

Спасылкі

правіць
Wikimedia Incubator