Элтан Аруда

Э́лтан да Сі́лва Ару́да (парт.: Helton da Silva Arruda; нар. 18 мая 1978, Сан-Гансалу, Бразілія) — былы бразільскі футбаліст, брамнік. За нацыянальную зборную Бразіліі правёў 3 матчы і стаў уладальнікам Кубка Амерыкі. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам партугальскага клуба «Фрэамунды».

Футбол
Элтан
Агульная інфармацыя
Поўнае імяЭлтан да Сілва Аруда
Нарадзіўся18 мая 1978(1978-05-18)[1][2][…] (46 гадоў)
ГрамадзянстваСцяг Бразіліі Бразілія
Рост186 см
Вага77 кг
Пазіцыябрамнік
Інфармацыя пра клуб
КлубСцяг Партугаліі Фрэамунды
Пасадагалоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
1997—1999Сцяг Бразіліі Васка да Гама
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2002Сцяг Бразіліі Васка да Гама52 (0)
2002—2005Сцяг Партугаліі Уніян Лейрыя67 (-74)
2005—2016Сцяг Партугаліі Порту232 (-127)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007Сцяг Бразіліі Бразілія3 (0)
Трэнерская кар’ера
2018—Сцяг Партугаліі Фрэамунды
Узнагароды і медалі
Кубкі Амерыкі
ЗолатаВенесуэла 2007
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 сакавіка 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

правіць

Гульнявая

правіць

Кар’еру пачаў у роднай Бразіліі, выступаючы за клуб «Васка да Гама», разам з якой заваяваў шэраг трафеяў. У 2002 годзе перабраўся ў Партугалію, дзе далучыўся да складу клуба «Лейрыя». 9 сакавіка 2003 года дэбютаваў за клуб у матчы супраць «Акадэмікі», які скончыўся з лікам 3:1. У канцы сезону 2004/05 падпісаў кантракт з клубам «Порту». Першыя сезоны ў новым клубе правёў на лаўцы запасных ігракоў, бо на той час за «цмокаў» выступаў выбітны ігрок Вітор Бая. З цягам часу заняў месца асноўнага брамніка клуба. Пакінуў «Порту» ўлетку 2016 года.

15 лістапада 2006 года Элтан дэбютаваў у зборнай Бразіліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швейцарыі. У 2007 годзе Элтан уваходзіў у склад зборнай у розыгрышы Кубка Амерыкі, дзе Бразілія стала пераможцам турніру, аднак на пляцоўку брамнік не выходзіў.

Трэнерская

правіць

У студзені 2018 года пачаў трэнерскую кар’еру, узначаліўшы клуб «Фрэамунды» з трэцяга дывізіёна Партугаліі.

Дасягненні

правіць

Клубныя

правіць

«Васка да Гама»:

«Порту»:

Міжнародныя

правіць

Бразілія:

Зноскі

  1. Helton // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. HELTON da silva arruda // Argentine Soccer Database

Спасылкі

правіць