Starbucks (вымаўляецца «Ста́рбакс») — амерыканская кампанія па продажы кавы і аднайменная сетка кавярань. Кіруючая кампанія — Starbucks Corporation. Starbucks з’яўляецца самай буйной кававай кампаніяй у свеце, з сеткай кавярань больш 17 тыс. у 50 краінах, у тым ліку больш 11 тыс. у ЗША, больш 1 тыс. у Канадзе, і больш 700 у Вялікабрытаніі (на сакавік 2011 года). Starbucks прадае эспрэса, іншыя гарачыя і халодныя напоі, каву, гарачыя і халодныя сэндвічы, пірожныя, закускі і такія прадметы, як кружкі і шклянкі. Штаб-кватэра кампаніі — у Сіэтле, штат Вашынгтон.

Starbucks Corporation
Тыппублічная кампанія
Лістынг на біржыNASDAQ[1] і Hong Kong Exchanges And Clearing Ltd[d]
Заснаванне30 сакавіка 1971[2]
ЗаснавальнікіJerry Baldwin[d][2], Gordon Bowker[d][2] і Zev Siegl[d][2]
Размяшчэнне
Ключавыя постаціГовард Шульц (старшыня савета дырэктараў, галоўны кіраўнік і прэзідэнт)
Галінаcoffee bar[d]
Прадукцыякава і фрапучына[d]
Уласны капітал
  • −5,32 млрд $ (3 кастрычніка 2021)[4]
Абарот$10,71 млрд (2010 год)
Аперацыйны прыбытак
  • 4,62 млрд $ (2022)[5]
Чысты прыбытак$945,6 млн (2010 год)
Актывы
  • 31,4 млрд $ (3 кастрычніка 2021)[4]
Капіталізацыя
  • 107 млрд $ (18 лютага 2022)[6]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 383 000 чал. (3 кастрычніка 2021)[4]
Даччыныя кампанііTeavana[d], Tazo[d], Seattle's Best Coffee[d], Ethos Water[d] і Hear Music[d]
Сайтstarbucks.com (англ.)

Назвы на розных мовах

правіць
Краіны, у якіх ёсць кафэ Starbucks

Цікавыя факты

правіць
  • Адно з асноўных патрабаванняў пры выбары памяшканняў для кавярань Starbucks (якое, тым не менш, не заўсёды выконваецца): уваходныя дзверы павінны глядзець на ўсход ці на поўдзень і ніколі на поўнач. Па словах Скота Бедберы, аднаго са стваральнікаў брэнда Starbucks, гэта тлумачыцца тым, што наведвальнікі павінны атрымліваць асалоду ад дзённага святла, але пры гэтым сонца не павінна свяціць ім у твар.[7]
  • У 2006 годзе з 1,36 млн кг прададзенай кампаніяй кавы 6 % было сертыфікавана як Fair trade[крыніца?].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць