Лонданская нацыянальная галерэя (англ. : National Gallery ) — музей у Лондане , размешчаны на паўночным боку Трафальгарскай плошчы . Адзін з найбольш каштоўных у свеце музейных збораў заходнееўрапейскага жывапісу XIII — пачатку XX стст.
Хол музея Заснавана па рашэнні парламента ў 1824 годзе. Ядро калекцыі склаў набыты дзяржавай збор банкіра Джона Джуліуса Ангерстайна [en] (38 карцін), які ў 1826 годзе быў дапоўнены зборам, падораным мастаком і калекцыянерам Джорджа Бамонтам [en] . У далейшым набыццём прац для музея займаліся члены Савета апекуноў і дырэктары, у прыватнасці Чарлз Істлейк [ru] (першы дырэктар, 1855—1865), які сабраў адну з лепшых у свеце калекцый італьянскага жывапісу Протарэнесансу і Ранняга Адраджэння . Важную ролю ў фарміраванні калекцыі адыгралі і прыватныя зборы[6] .
Крыло Сейнсберы План Нацыянальнай галерэі ў Лондане Да 1838 года музей размяшчаўся ў асабняку Ангерстайна на вуліцы Пэл-Мэл . У 1831 —1838 гадах быў пабудаваны будынак у стылі класіцызму па праекце архітэктара Уільяма Уілкінса на паўночным боку Трафальгарскай плошчы , дзе, акрамя галерэі, да 1869 года знаходзілася Каралеўская Акадэмія мастацтваў . У 1869 —1876 гадах да будынка Нацыянальнай галерэі было прыбудавана ўсходняе крыло, увянчанае купалам (арх. Эдварда Мідлтана Бэры [en] ); у 1987 —1991 гадах у рэчышчы постмадэрнізму пабудавана т.зв. Крыло Сейнсберы (назва ў гонар братоў Сейнсберы , якія прафінансавалі будаўніцтва) па праекце архітэктараў Роберта Вентуры [ru] і Дэніз Скот-Браўн [ru] . У вестыбюлі галерэі падлогавыя мармуровыя мазаікі Барыса Васільевіча фон Анрэпа [ru] [6] .
З самага пачатку галерэя стваралася як агульнадаступная і прызначалася для адукацыі і асветы шырокіх слаёў публікі. Адносна невялікая па сваім аб’ёме калекцыя (звыш 2300 адзінак) экспануецца цалкам. Экспазіцыя складаецца з 4 частак, якія адпавядаюць разлічным храналагічным перыядам, кожны з якіх прадстаўлены выдатнымі працамі найбуйнейшых мастакоў. Раздзел 13-15 стст. складаецца з творы Дуча дзі Буанінсенья , Паала Учэла , П’ера дэла Франчэска , Джавані Беліні , Андрэа дэль Верок'я , Сандра Бацічэлі , Андрэа Мантэньі , Яна ван Эйка , Рагіра ван дэр Вэйдэна , Ганса Мемлінга , Іераніма Босха і інш. Мастацтва 16 ст. прадстаўлена працамі Рафаэля , Леанарда да Вінчы , Мікеланджэла , Тыцыяна , Паала Веранезэ , Аньёла Бранзіна і іншых італьянскіх маньерыстаў , Пітэра Брэйгеля Старэйшага , Альбрэхта Дзюрэра , Лукаса Кранаха Старэйшага , Ганса Гольбейна Малодшага і інш. У раздзел 17 ст. уваходзіць найбуйнейшы па-за межамі Іспаніі збор карцін Дыега Веласкеса , карціны Пітэра Паўля Рубенса , Антоніса ван Дэйка , Яна Вермеера , Рэмбранта , Караваджа , Нікала Пусэна , Клода Ларэна і інш. У раздзеле 18 — пачатку 20 стст. — карціны Каналета , Франчэска Гвардзі , Франсіска Гоі , Жана Агюста Дамініка Энгра , Жака-Луі Давіда , Джона Констэбла , Уільяма Цёрнера , Анры Русо , Клода Манэ , Агюста Рэнуара , Поля Сезана , Вінсента ван Гога і інш. Працы брытанскіх мастакоў, якія з самага пачатку ўваходзілі ў склад музейнага збору, у 1954 годзе перададзены галерэі Тэйт . Пры музеі працуе навукова-даследчы і адукацыйны цэнтр[6] .
Да будынка Нацыянальнай галерэі прылягаюць карпусы Нацыянальнай партрэтнай галерэі , у якой сабраны партрэты дзеячаў брытанскай гісторыі, культуры і навукі[6] .
Зноскі
Раёны і кварталыВуліцы, плошчы і бульвары Грамадскія будынкі і збудаванні Палацы і рэзідэнцыі Музеі і бібліятэкі Мемарыялы і помнікі Храмы і манастыры Паркі, мемарыялы і могілкі
Фота, відэа і аўдыё Слоўнікі і энцыклапедыі