ФК Блэкпул

англійскі футбольны клуб

«Блэкпул» (англ.: Blackpool Football Club) ― англійскі футбольны клуб з аднайменнага горада. Прадстаўляе правінцыю Ланкашыр. Заснаваны ў 1887 годзе. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Блумфілд Роад» з 1901 года.

Блэкпул
Поўная назваBlackpool Football Club
МянушкіThe Seasiders, The Pool, the Tangerines
Заснаваны1887
ГорадБлэкпул, Англія
СтадыёнБлумфілд Роад
Умяшчальнасць: 28 963
УладальнікОўэн Ойстан[d]
ПрэзідэнтКарл Ойстан[d]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатЧэмпіёншып
2021/2216 месца
СайтАфіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Мае шэраг мянушак накшталт The Seasiders, The Pool і The Tangerines (мандарыны), апошняя мянушка з’явілася з-за колераў клубнай формы. Дэвіз клуба — «Прагрэс». Клуб мае лакальнае супрацьстаянне з клубам «Прэстан Норт Энд», што мае назва Заходняе Ланкашырскае дэрбі.

Найбольш значным дасягненнем з’яўляецца перамога ў фінале Кубка Англіі ў 1953 годзе ў гульні з «Болтан Уондэрэрс», калі «Блэкпул» прайграваў з лікам 1:3, але здолеў перамагчы 4:3, дзякуючы намаганням Стэнлі Мэцьюза.

Дасягненні

правіць

Спасылкі

правіць